Міжнародны фестываль ARS ORGANI GRODNENSI стартаваў у Гродне.
Першым на фестывалі давялося выступаць арганісту Аляксандру Ісакаву з Літвы. Выканаўца, які ўжо граў у кірсе ў маі, лічыць, што гораду над Нёмнам надзвычай пашанцавала, бо падобныя фестывалі ёсць далёка не паўсюль нават у Нямеччыне альбо Галандыі.
Арганізатар фэсту пастар Уладзімір Татарнікаў мяркуе, што падобны мастацкі складнік цудоўна дапаўняе рэлігійны змест храму, бо выкананне класічных твораў было ад пачатку закладзена ў лютэранскай літургічнай традыцыі. Да таго ж, пастар Уладзімір сам з’яўляецца гарачым прыхільнікам класічнай музыкі.
Пачуць цудоўныя класічныя творы ў сценах гарадзенскай кірхі можна да 12 ліпеня.
Поўны расклад фестывалю:
Чацвер, 9 ліпеня, 18.00 – канцэрт-адкрыццё ІІ
Пятніца, 10 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00
Субота, 11 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00
Нядзеля, 12 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00 – канцэрт-закрыццё