Чаму так важна як мага хутчэй зацвердзіць ахоўную зону Гарадзішча на Менцы?

09.09.2022 Гісторыя

Стваральнік музея «Стары Менск» Глеб Лабадзенка патлумачыў на свай старонцы ў Facebook.


306262174_5232171680242446_4584490172256893731_n.jpg

Таму што ў гэтым выпадку любое будаўніцтва будзе адбывацца з абавязковымі раскопкамі і ўзгадненнем Інстытута гісторыі. На фота — мужчынскі пярсцёнак ХІ ст. з узорам «ваўчыныя зубы» з экспазіцыі музея «Стары Менск». Ягоная гісторыя цікавая. Гадоў 5 таму ў Гарадзішчы пачалі будаваць новы дом. Паколькі ахоўная зона не зацверджаная, то канечне археолагаў не запрасілі — і выкапалі катлаван самастойна. Калі прыехаў археолаг, яму толькі і заставалася што даследаваць зямлю, дастаную з катлавана. І ў гэтай зямлі былі знойдзеныя гэты пярсцёнак, фібула, нож, дырхем, пацеркі, упрыгожанні... а колькі было страчана?

Тое самае з донцам Ізяслава, знойдзеным месяц таму. Гэта былі выратавальныя раскопкі на месцы будучага дома, бо Інстытут гісторыі з падачы музея своечасова ўмяшаўся і пераканаў гаспадара адкласці будоўлю на пару тыдняў.

Калі будзе зацверджаная ахоўная зона, колькасць падобных знаходак павялічыцца ў разы!