Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Найлепшы беларускі паэт, геній, рэвалюцыянер, скандаліст, дэбашыр, «чалавек агню»... Гэтак казалі пра Анатоля Сыса. З чаго ўзяўся ягоны геній? Што ў Сыса агульнага з Тарасам Шаўчэнкам? Чаму і калі забараніў перакладаць свае вершы на расейскую? Урэшце, чаму паэт змоўк пасля 1991-га ажно на 15 гадоў ды паміраў у адзіноце? Гісторыя і вершы Анатоля Сыса — у нашым відэа.