Генпракуратура апублікавала дзіўны тэкст пра БЧБ-сімволіку

Генпракуратура апублікавала ў сваім телеграм-канале дзіўнае паведамленне з нагоды БЧБ-сімволікі. Маўляў, да іх прыходзіць вельмі шмат зваротаў, але Генпракуратура такіх рашэнняў не прымае — паведамляе тэлеграм-канал The Village Беларусь.

«У сувязі з паступленнем у Генеральную пракуратуру шматлікіх зваротаў грамадзян па пытаннях аднясення бел-чырвона-белага сцяга да экстрэмісцкай сімволіrb паведамляецца наступнае.

Прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», — гаворыцца ў сённяшнім паведамленні.

Раней дзяржаўныя СМІ паведмалялі, што пытаннем пра БЧБ-сімволіку і экстрэмізм займаецца менавіта Генеральная пракуратура.