Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Юрый Стыльскі і польскі музыка Томаш Арганэк выпусцілі песню «Героям слава!», прысвечаную Украіне.
«Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сілаў ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў ейнай барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!», — напісаў Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку.