Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Як працуе генетычная памяць? Ці можа прысніцца тое, што адбывалася з тваімі далёкімі продкамі? А напісаць пра гэта кнігу? Да чаго тут «Уладар мух» Голдынга і фільм «10 000 гадоў да нашай эры»? Гісторыя Міхася Чарняўскага — археолага, даследчыка, дысідэнта, патрыёта і літаратара.