Чарговая відэасустрэча з гісторыкам Алесем Краўцэвічам прысвечана тэме доўгага і жорсткага супрацьстаяння Вялікага Княства Літоўскага крыжацкай навале з захаду.
Як распачалося супрацьстаянне крыжакам? Што сабою ўяўляў Тэўтонскі ордэн і з якой місіяй рыцары накіроўваліся на землі ВКЛ? Дзяржаве нашых продкаў супрацьстаяла ўся Еўропа? З якой прычыны суседняя польская дзяржава выклікала незадаволенасць у тэўтонаў і пры чым тут Літва? Чаму ордэн не змог захапіць тагачасныя беларускія землі? Які горад стрымаў навалу ворага? На гэтыя пытанні адказваем у новым відэа.
Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Германскае брацтва Святой Марыі. Гісторыя Тэўтонскага ордэна