Пагоня Віценя. Малавядомыя старонкі мінуўшчыны ў «Гісторыі за 5 хвілін»

Новая відэасустрэча прысвечана каралю Літвы Віценю і перыяду яго праўлення.


Ці быў Віцень сапраўдным каралём Літвы? Якія вайсковыя аперацыі арганізоўваў гэты ўладар? Якім чынам Віцень наводзіў жах на польскае войска? Якія здабыткі за 20 гадоў яго праўлення атрымала княства? Ці сапраўды дзякуючы Віценю крыжакі не змаглі захапіць нашыя землі? Шукаем адказы на гэтыя пытанні ў новым відэа з прафесарам гісторыі Алесем Краўцэвічам.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.


Чытайце яшчэ:

Германскае брацтва Святой Марыі. Гісторыя Тэўтонскага ордэна