Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі

Antonio J Muñoz піша, што 20 год вывучаў архівы краін Еўропы і ЗША. Вынікам стаў выхад англамоўнай серыі пра партызан на Усходнім фронце — значная частка матэрыялу прысвечана падзеям у Беларусі, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Kniha Antonio J Muñoz

У маі пабачыла свет кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Барбароса», чэрвень 1941 г. — вясна 1942 г.». Летам — «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Сталінградскай аперацыі, вясна 1942 г. — вясна 1943 г.».

У лістападзе пабачыць свет «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Курскай наступальнай аперацыі, вясна — восень 1943 г.». Серыю завяршыць кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Баграціён», вясна — лета 1944 г.».

На думку аўтара, яго праца — адзіная на Захадзе, якая ахоплівае практычна ўсе аперацыі паміж найбуйнейшай партызанскай арміяй, якую бачыў свет, і антыпартызанскімі сіламі Трэцяга рэйху. Выданні раскрываюць чытачам вочы на малавядомы канфлікт у тыле, не менш жорсткі, чым на фронце.