У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў калектыўны зборнік паэзіі «Круцель-трава», своеасаблівым пасляслоўем і каментарамі да якога сталі некалькі эсэ. Кніга змяшчае творы сучасных аўтараў, сярод якіх Ігар Бабкоў, Галіна Свірына, Кацярына Масэ, Дзяніс Мацеша і іншыя, піша bellit.info.
Крыніца: facebook.com
«Паэты, філосафы, метафізікі, навукоўцы, музыкі ды іншыя творцы беларускай думкі — усіх нас яднае любоў да хараства мовы як сродку мастацкай камунікацыі і мыслення», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі, што адрасуецца аматарам і даследнікам сучаснай беларускай літаратуры.
Можна азнаёміцца са зместам зборніка, які выйшаў у нязвыклым вялкікім фармаце.
Купіць кнігу можна проста цяпер праз сайт Kniger.by, а таксама ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску.