• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2022 | Грамадства Гісторыя

Гісторыя кніжных закладак да, пасля і падчас 1830 года

Якой бы цікавай ні была кніга, яе рэдка атрымліваецца скончыць за адзін заход запойнага чытання. На самым цікавым месцы вы спыняецеся, закрываеце кніжку і... што? Назаўжды забываеце нумар апошняй прачытанай старонкі? Канешне, не, піша nlb.by. Вы ж свядомы чытач — пэўна выкарыстоўваеце закладкі (ці загінаеце старонку ў сваім варварскім стылі). Сёння існуюць закладкі на любы густ, пад любую тэматыку. А як было раней? Так, гэта яшчэ адзін невялікі экскурс у гісторыю рэчаў, пра якія мы рэдка задумваемся: вас чакае гісторыя кніжных закладак. Спойлер: у ёй крыху замешаны Ісус.


20.png

Задоўга да 1830 года

Каб задаць тон апавяданню, пачнём з адной цікавай гісторыі, якая мела месца быць недзе ў сярэдневяковай Ірландыі. Мясцовы манах Каламан з Эла займаўся вывучэннем багаслоўскай літаратуры. У той жа час мясцовая муха таксама займалася вывучэннем гэтай літаратуры і ўсё бегала па старонках, перашкаджаючы манаху чытаць. Тут Каламан памаліўся, падумаў пра Ісуса і загадаў мусе сесці на апошні радок, на якім ён скончыў сваё чытанне — ну і сядзець там, пакуль манах не вернецца. Тут была замешана боская воля, таму муха паслухалася. Такая вось эксцэнтрычная закладка была ў Каламана.

Вядома, мухі не былі прабацькамі вашых закладак з кацянятамі: усё, як і ў гісторыі кніжных вокладак, пачалося са скуры і пергаменту. Ужо на пачатку свайго развіцця кнігі востра мелі патрэбу ў закладках: скруткі былі доўгімі і далікатнымі, кніжкі ў вокладках — не менш далікатнымі і яшчэ даражэйшымі, так што ніякіх загнутых старонак. Арыенціровачны час іх з’яўлення — І стагоддзе н.э., пэўна пацверджанае — VI стагоддзе н.э. Самыя раннія з такіх закладак вырабляліся са скуры з падшэўкай з пергаменту, шчодра ўпрыгожваліся арнаментам і прымацоўваліся да вокладкі самой кнігі для дадатковай зручнасці.

21.png

Чым бліжэй да Сярэдневякоўя, тым больш разумнымі станавіліся закладкі (і іх вытворцы). У перыяд паміж XIII і XV стагоддзямі з’явіліся пергаментныя закладкі-кліпсы з круцельным папяровым дыскам, на якім былі напісаны нумары калонак або раздзелаў. Такую вось кліпсу можна было начапіць на кніжны ліст, выставіць на дыску патрэбны нумар, а па вяртанні да кнігі ўспомніць не толькі старонку, на якой спыніўся, але і абзац, які ў гэты час чытаў.

Праўда, адметныя закладкі сустракаліся некалькі радзей за проста прыгожыя. Бо калі вы ў XV стагоддзі змаглі дазволіць сабе кнігу, то і на афармленне закладкі грошай шкадаваць не будзеце. Раскошныя арнаменты спалучаліся з цікавай формай: цяпер распаўсюджаны не толькі прамавугольнік, але і закладкі ў форме стралы або сэрца — такія, каб верхняя частка крыху выступала над старонкай.

Вядома, існавалі і больш сціплыя, але пры гэтым звыклыя сучаснаму чытачу варыянты. Напрыклад, у якасці закладак выкарыстоўваліся шаўковыя стужкі. Іх мацавалі да вокладкі і таксама шчодра дэкарыравалі — у асноўным вышыўкай, махрамі і ўсякім пляценнем. У 1584 годзе каралеўскі друкар Крыстафер Баркер паднёс у падарунак каралеве Лізавеце неверагодную запісную кніжку з такой закладкай: плеценыя шнуркі з пурпурнага шоўку, сярэбраныя ніткі, махры на канцах — проста хараство.

22.png

Захаваліся і больш сімвалічныя экзэмпляры: напрыклад, на закладцы да Бібліі 1642 года быў вытканы партрэт караля Карла I з надпісам «З турмы вернецца ваш палонны кароль». Сама закладка была зроблена ў 1647–1648 гадах: кароль тады і праўда быў у палоне. Чаканы паварот: з турмы ён не вярнуўся. Нечаканы паварот: у 2006 годзе гэтая закладка была скрадзена са сховішча Брытанскага і замежнага біблейскага таварыства.

Да XVIII стагоддзя закладкі ўсё часцей станавіліся папяровымі — асаблівай папулярнасцю карысталіся тонкія паштоўкі рэлігійнай тэматыкі. Цяпер, што б вы ні чыталі, Ісус глядзеў за вамі.

Маленькая і гордая закладачная рэвалюцыя

Здаецца, што можа наогул змяніцца ў закладцы — гэта ж проста кавалачак матэрыялу, укладзены паміж старонкамі. Ды не! У 1830 годзе адбылася сапраўдная закладачная рэвалюцыя. З’явілася так званая «брыстольская папера»: па сутнасці — двухбаковы перфараваны кардон, па факце — зручны шчыльны матэрыял, які амаль не рвецца і павольна зношваецца. Ідэальна для ўкладання ў кніжкі, зачытаныя да дзірак. А яшчэ яе не трэба прышываць да вокладкі, што таксама нядрэнна.

23.png

Цяпер закладкі, даступныя ўжо значна шырэйшаму кругу карыстальнікаў, дэкаруюць падручнымі сродкамі на свой густ — часцей за ўсё вышываюць узоры і прыгожыя фразы. Канешне, альбо вельмі асабістыя, альбо вельмі рэлігійныя. Да таго ж, уласнаручна вышытая дзяўчынай закладка лічыцца выдатным падарункам, які паказвае не толькі шчырасць дзявочых пачуццяў, але і майстэрства валодання іголкай.

Да верхняй і ніжняй частак падшываліся шаўковыя стужкі з махрамі, а самі закладкі вандравалі з кнігі ў кнігу і амаль ад гэтага не псаваліся. Ці шмат трэба для шчасця чытачу? Ну, яшчэ самую дробязь — закладкі з гатовымі карцінкамі. Каб самой не трэба было старацца, прыдумляць, вышываць нешта... Такія з’яўляюцца ўжо ў 1855 годзе — на закладках пачынаюць друкаваць просценькія карцінкі і тэксты з прыгожым шрыфтам.

Шоўк вяртаецца ў моду

Пакуль брыстольская папера заваёўвала сваё месца ў сэрцах чытачоў, дзесьці ў Кавентры, Англія, здарылася трагедыя: абвалілася шаўковая прамысловасць. Увесь рынак сабе адхапілі французы! Што рабіць? Англічанін Томас Стывенс знайшоў незвычайнае выйсце з такой сітуацыі: ён пачаў ствараць шаўковыя закладкі, вырабляючы іх на жакардавых ткацкіх станках. Плюс станка — на ім вельмі зручна ствараць розныя ўзоры і малюнкі. Вялікі плюс станка — выраб атрымліваецца двухбаковым. На выхадзе ў нас лёгкая, мяккая і вельмі вытанчаная закладка на любы выпадак жыцця. Імі і праславіўся Томас Стывенс.

24.png

З 1862 года ён стварыў больш за 900 розных дызайнаў закладак, былі распрададзены тысячы экзэмпляраў — больш за тое, нават сёння яны карыстаюцца небывалым попытам у калекцыянераў. Фабрыка Стывенса збяднела падчас Другой сусветнай вайны, а закладкі разышліся па свеце. Іх называюць «стывенграфамі» і цэлая супольнасць калекцыянераў палюе за рэдкімі ўзорамі. Гэтыя закладкі былі сапраўдным творам мастацтва: жывапісныя карціны накшталт шэсця лэдзі Гадзівы ці лонданскіх паштовых вазоў увасабляліся ў невялікім прастакутным кавалку тканіны.

Цікавы момант: у пачатку ХХ стагоддзя былі папулярныя мемарыяльныя шаўковыя закладкі, якія стваралі ў памяць аб памерлых блізкіх людзях. Звычайна гэта кароткі тэкст аб спачылым, але часам на закладцы з’яўляўся нават вытканы партрэт. На жаль, пасля Першай сусветнай вайны гэтая традыцыя канчаткова знікла.

Тут магла быць ваша рэклама

Бліжэй да канца XIX стагоддзя закладкі набываюць выгляд, звыклы сучаснаму чытачу — мінімалістычныя прастакутнікі са шчыльнай паперы (дзякуй, Брыстоль). А яшчэ прыкладна ў гэты ж перыяд іх пачынаюць раздаваць школьнікам у якасці ўзнагароды за добрыя паводзіны і руплівую вучобу. Опцыя толькі для малодшых класаў — дарослыя павінны самастойна здабыць сваю закладку.

Першыя ўзнагародныя закладкі з`яўляюцца ў амерыканскіх школах. Тут жа яны і пачынаюць эвалюцыянаваць: на папяровых прамавугольніках з’яўляюцца ўсякія мудрыя тэксты на ўсе выпадкі жыцця, літаграфаваныя карцінкі і надпісы «Закладка» і «Узнагарода за заслугі».

25.png

Вытворчасцю закладак на гэтым этапе займаліся пераважна кнігагандляры і прадаўцы канцылярскіх тавараў, так што вельмі хутка яны зразумелі, што на такой кардонцы можна размясціць сваю рэкламу. Танна, сярдзіта, эфектыўна. За кнігагандлярамі — раптам — падцягнуліся прадаўцы печыва і страхавыя кампаніі. Такая вось была рэкламная разнастайнасць.

У Нідэрландах к 1890 году прыдумалі наступнае: закладка выраблялася прыгожай і параднай, але толькі з аднаго боку. Другі заставаўся пустым, каб туды можна было дадрукаваць рэкламу. Такія ўзоры былі яшчэ больш папулярнымі за закладкі, якія складаліся толькі з рэкламы, так што неўзабаве гэтую схему падхапіў і астатні свет.

Цікавы момант: французскія закладкі, упрыгожаныя ў стылі арт-дэко, выпускаліся не толькі кнігагандлярамі — спіс вытворцаў даволі нечаканы. Іх стваралі аўтамабільныя заводы, цыгарэтныя фабрыкі, вытворцы алкагольнай прадукцыі і турыстычныя кампаніі. Пры гэтым французскія закладкі былі з настолькі шчыльнага кардону, што іх паспяхова выкарыстоўвалі ў якасці канцылярскіх нажоў.

26.png

Пластыкавая інтэрмедыя

Як ні дзіўна, шоўк і папера не былі адзінымі опцыямі матэрыялу: у 1880 годзе ў ігру ўступіў цэлулоід — спецыфічная пластмаса перламутравай-белага колеру. Выглядала незвычайна, яшчэ і падобна да слановай косткі. Закладкі з цэлулоіду ўпершыню пачалі вырабляць у Германіі — іх часцяком перфаравалі, каб пасля вышыць якую-небудзь прыгожую фразу. З папулярнага — «Не забывай мяне» і «Бог ёсць любоў».

Серыйныя закладчыкі

Чым больш актыўна развівалася вытворчасць кніжных закладак, тым часцей іх стваральнікі займаліся работай над цэлымі серыямі экзэмпляраў, аб’яднаных адной тэматыкай. Рэпрадукцыі карцін, партрэты дзяржаўных дзеячаў, мастакоў, музыкаў... Пашыраліся магчымасці друку, разам з імі і спіс тэм, якія адлюстроўваліся на закладках, а там і да цэлых калекцый блізка. Большая частка з іх прыпала на 1930-я гады. Несумнеўны чэмпіён — венская тытунёвая фабрыка Olleschau: у іх серыі, прысвечанай пісьменнікам усіх краін і эпох, аказалася роўна 1000 розных закладак. Цяпер кожная з іх — смачны кавалачак для калекцыянераў.

27.png

Вядома, афіцыйна набытая закладка ніколі не была адзіным спосабам адзначыць месца заканчэння чытання — часам людзі любяць пакідаць на старонках вельмі дзіўныя рэчы (аб гэтым у нас, дарэчы, асобны артыкул). І гэта не загана сучаснага чытача: так было заўсёды! Ужо ў 1344 годзе ў «Філабіблоне» Рычард дэ Бэры скардзіцца на жудасныя звычкі чытачоў: загінаюць старонкі, адзначаюць радкі пазногцямі, укладаюць у кнігу саломінкі. Абуральна!

Замест таго, каб пакідаць у сваёй кнізе лустачкі бекону, сыр, шнуркі ці лісты ад вашай бабулі, паспрабуйце завесці сабе сапраўдную парадную закладку — такую, якую вы з гонарам будзеце ўкладаць у новую кнігу, не баючыся яе сапсаваць. Ну ці заставайцеся сабой. У рэшце рэшт, Рычард дэ Бэры меў рацыю: благія чытацкія звычкі зусім не мяняюцца.

Паліна Доля, nlb.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM