Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У чарговым выпуску гаворка пойдзе аб сапраўднай Старажытнай Літве — Гродзеншчыне.


Чаму яшчэ каля ста год таму гісторыкі не верылі, што летапісны Горадзен знаходзіцца над Нёманам? Чаму тут працэс балта-славянскіх кантактаў пачынаўся значна пазней, чым на Падзвінні і Падняпроўі? Ці сталі гэтыя землі прыстанкам для выгнаных язычнікаў і калі тут з’явіліся першыя хрысціяне? Якія важныя звесткі ўтрымлівае Іпацьеўскі летапіс пра гісторыю старажытнага Горадзена? Што цікавага знаходзілі археолагі на Замкавай гары за апошняе стагоддзе? Шукаем адказы на пытанні разам з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступным відэа адправімся ў гістарычнае падарожжа на пошук пачаткаў старажытнага Мінска.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Глядзіце яшчэ:

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс