Google будзе папярэджваць пра сумнеўныя вынікі пошуку

Калі тэма занадта «гарачая», а праверанай інфармацыі недастаткова, пошукавік прапануе карыстальніку прачытаць пра гэта паведамленне пазней.


wmaNeFEohT0WekTlgLqE3qw0WtVqmach4i8lvWoL.jpeg

У новай версіі пошукавай сістэмы Google некаторыя карыстальнікі пачалі бачыць новае паведамленне пры пошуку тэм, для якіх сістэма не паспела знайсці дадатковыя правераныя крыніцы. Звычайна гэта тычыцца гарачых навін, якія абнаўляюцца ў залежнасці ад сітуацыі, паведамляе lifehacker.ru.

Алгарытмы пошукавіка навучыліся вызначыць, што запыт адносіцца да тэмы, якая актыўна абмяркоўваецца ў сеціве і інфармацыя па якой мяняецца хутчэй, чым Google удаецца яе апрацаваць. Прасцей кажучы, няхай навіна абрасце спачатку фактамі і кантэкстам, а тады ўжо будзеце пра яе чытаць.

Па словах супрацоўнікаў кампаніі, такі падыход дазволіць пазбегнуць распаўсюджвання фэйкавых навін. Пры гэтым спасылкі не будуць выдаляцца з вынікаў пошуку, каб карыстальнік мог зрабіць уласныя вывады

Новая функцыя ўжо стала даступная некаторым карыстальнікам пошукавіка ў ЗША, а неўзабаве яна распаўсюдзіцца і ў іншых краінах.