"РАДА" запускае групу псіхалагічнай падтрымкі для ЛГБТК+

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" запускае групу псіхалагічнай падтрымкі для ЛГБТК+.

Група падтрымкі.png

Група падтрымкі дасць вам магчымасць:

·         апынуцца ў коле людзей, якія перажываюць сітуацыю, блізкую вашай

·         дзяліцца сваімі пачуццямі, перажываннямі, думкамі

·         казаць свабодна ў бяспечнай для сябе атмасферы

·         атрымаць падтрымку і зрабіць першыя крокі, каб справіцца з крызісам

У рамках групы будзе праведзена 12 сустрэч працягласцю тры гадзіны. Сустрэчы будуць праходзіць у Мінску. Мы таксама гатовыя арганізаваць групу падтрымкі ў рэгіёнах, у залежнасці ад запытаў.

Фармат групы: да 12 чалавек.

Першая сустрэча адбудзецца ў сярэдзіне лютага.

Групу будзе весці фасілітатар_кі, якія маюць адпаведныя навыкі псіхалагічнай дапамогі і досвед працы з ЛГБТК+ кліент_камі.

Таксама ўдзельні_цы акрамя групы будуць мець магчымасць запытаць разавую індывідуальную кансультацыю з псіхатэрапеўт_кай.

Для таго, каб пакінуць заяўку, калі ласка, запоўніце анкету.

Дэдлайн падачы заявак 10 лютага, 12.00.