• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.09.2015 | Гісторыя

“Галоўныя перамогі беларусаў”: Бітвы

Пачатак верасня – найважнейшы перыяд у гісторыі Беларусі, мы святкуем бадай што галоўную вайсковую перамогу краіны. Кампанія “Будзьма беларусамі!” распытала гісторыка і літаратара Уладзіміра Арлова пра тры самыя значныя ваенныя перамогі ў гісторыі.

Калі казаць пра самыя значныя ў гісторыі Беларусі бітвы, то гэта будуць бітва на Сініх водах, Грунвальдская бітва і Аршанская бітва.

Першая з іх паклала пачатак вызваленню ўсходнеславянскіх земляў ад татара-манголаў, былі вызваленыя ўкраінскія землі і далучаныя да тэрыторыі Вялікага Княства. Варта дадаць, што Беларусь, у адрозненне ад Расіі, прыгнёту ардынцаў у сваёй гісторыі не ведала. Расійскія гісторыкі стварылі міф пра тое, што пачатак вызвалення ідзе ад Кулікоўскай бітвы, але гэта пярэчыць гістарычным фактам. Напрыклад, маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч праз некалькі месяцаў пасля Кулікоўскай бітвы прызнаў сябе васалам арды, і сто гадоў Масковія плаціла ганебную даніну, а князі ездзілі атрымліваць ярлыкі на вялікае княжаннне. Ды і вызваленне Масковіі ад татарскага ярма стала толькі вонкавым – бо Масква пераняла дзяржаўную будову арды і па сутнасці зрабілася яе адлюстраваннем. Пра гэта сведчыла жорсткае аднаўладдзе, сляпая падначаленасць халопаў гасударавых, ідэя ўлады над усім светам, што знайшла сваё выяўленне ў вядомай формуле: “Два Рима пало, а Москва третий есть, а четвертому не быти”. Таму першай буйной вызваленчай бітвай стала сіняводская, калі войскі Альгерда разбілі злучаныя сілы трох ханаў і вызвалілі ад прыгнёту вялікі абшар украінскіх земляў.

Казаць пра Грунвальд – гэта як тлумачыць відавочныя рэчы. Дзякуй Богу, значнасць гэтай бітвы ўжо трывала ўвайшла ў нашую свядомасць, хоць тады, калі я быў вучнем, у школьным падручніку гісторыі ГБ прысвячалася роўна чатыры з паловай радкі, з якіх абсалютна немагчыма было зразумець маштаб і яе значнасць.

Што тычыцца Аршанскай бітвы, угодкі якой мы адзначае гэтымі днямі, то яна ўвайшла ў падручнікі ваеннага мастацтва па ўсёй Еўропе. Невыпадкова перамога нашых войскаў пад Оршай мела надзвычай шырокі розгалас у Еўропе: пра разгром маскавітаў паведамлялі газеты-ўлёткі ў Рыме, Ляйпцыгу… Тры дні трыумф літвінскай зброі святкаваўся на Вацлаўскім пляцы ў Празе. Гетамана Астроўскага называлі другім Ганібалам і вылучалі бітву як узор бліскучай перамогі над значна большымі сіламі саперніка. Трэба сказаць, што нават расійскія гісторыкі аддалі даніну нашым ваярам, у тым ліку Карамзін, які пісаў пра тое, што “ліцвіны ніколі не атрымлівалі такой перамогі над расіянамі”. У часы незалежнай Беларусі Аршанская бітва безумоўна адыгрывае сваю ролю ў выбудове нацыі і ўмацаванні нацянальнай ідэі.

Запісаў Мікалай Левертаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип