• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
28.03.2013 | Літаратура

Ганна Янкута: Жбуць вялікі і магутны, альбо 5 прычын чытаць Ірэну Доўскаву

Ёсць шмат прычын, з якіх кніга чэшскай пісьменніцы Ірэны Доўскавай “Моцны Жбуць” (Логвінаў, 2013), перакладзеная на беларускую мову Веранікай Бяльковіч, можа зрабіцца адной з самых папулярных сярод тых, што прэзентуюцца сёлета на “Шэнгенцы”, і толькі адна, якая можа гэтаму перашкодзіць. Прычына гэтая палягае ў тым, што імя Ірэны Доўскавай беларускаму чытачу зусім невядомае ці, прынамсі, вядомае нашмат менш, чым імёны Багуміла Грабала ці Імрэ Кертэса. Не ведаю, ці шмат людзей рызыкне набыць у кнігарні кнігу, пра якую яны нічога не ведаюць, нават пабачыўшы яе абаяльную вокладку і прачытаўшы яшчэ больш абаяльную назву: “Моцны Жбуць”. Не беручы на сябе адказнасць прааналізаваць тут перакладчыцкую працу ці само выданне ўвогуле — а інакш любы чытач, які суаднясе імя аўтара гэтага тэксту з імем рэдактара кнігі, будзе мець усе падставы лічыць мяне перадузятай і не верыць таму, што я пра гэтую кнігу напішу, — я падзялюся выключна сваімі чытацкімі ўражаннямі і раскажу, чаму лічу гэтае выданне з усіх бакоў цікавым і вартым увагі.

Па-першае, чытаць кнігу “Моцны Жбуць” трэба дзеля новага і вельмі нечаканага асэнсавання аўтаркай свайго досведу жыцця ў сацыялістычнай краіне. Я пачынаю менавіта з гэтай дзіўнаватай прычыны, бо сацыялістычнае мінулае — гэта тое, што яднае Беларусь і Чэхію (ну і, безумоўна, шэраг іншых краін, але гаворка цяпер не пра іх) і дае чытачу пункт адліку, ад якога можна адштурхнуцца ва ўспрыняцці кнігі. Асэнсаванне таго, што адбывалася з тваёй краінай цягам ХХ стагоддзя, можа праходзіць па-рознаму, і для многіх гэта застаецца вельмі балючым досведам, які да канца так і не перажыты, — пра гэта сведчыць ужо хаця б той факт, што ў беларускай літаратуры дагэтуль з’яўляецца не так ужо і шмат кніг, дзе аўтары рызыкуюць зазірнуць у мінулае і паспрабаваць з усёй шчырасцю зразумець: што гэта з намі тады адбывалася? Аўтарка абірае вельмі нечаканы, як ужо казалася вышэй, падыход: яна расказвае пра жыццё ў Чэхіі 1970-х гадоў ад імя маленькай дзяўчынкі, вучаніцы пачатковай школы. На прэзентацыі кнігі гаварылася, што раман “Моцны Жбуць” — твор ад пачатку і да канца аўтабіяграфічны, а таму аўтарцы не давялося нават канструяваць вобраз і ўпісваць яго ў мастацкую рэальнасць: яна проста бярэ свае ўспаміны і перажыванні і выкладае іх перад чытачом, спрабуючы максімальна адасобіцца ад сваёй гераіні-апавядальніцы і падаць гісторыю Гэленкі непасрэдна, так, нібыта сама яна, вядомая і, безумоўна, дарослая пісьменніца Ірэна Доўскава, не мае да яе асаблівага дачынення.

У гэтым раман “Моцны Жбуць” істотна адрозніваецца ад яшчэ адной важнай кнігі на такую самую тэму, што выйшла летась у выдавецтве Змітра Коласа, — ад успамінаў славацкай аўтаркі Жо Лангеравай “Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л.” (на беларускую мову пераклаў Павел Рааго). Нягледзячы на аўтабіяграфічнасць абодвух твораў, да раскрыцця тэмы аўтаркі падышлі з розных бакоў. Калі ў Лангеравай гэта максімальна шчыры і дакладны што да перадачы фактаў аповед, гісторыя жыцця, спакойна і трошкі адстаронена расказаная разумнай жанчынай, якая прайшла праз выпрабаванні і вынесла з іх мудрасць, якая дазваляе ўспрымаць жыццё такім, якое яно ёсць, то ў Доўскавай атрымалася вельмі кранальная і вельмі смешная гісторыя, дзе смех аказваецца шырмай паміж выяўленай у творы непрывабнай рэчаіснасцю і чытацкай свядомасцю. І тут я пераходжу да другой прычыны, з якой варта чытаць “Моцнага Жбуця”, — гэта тонкасць аўтарскай рэфлексіі, тонкасць вырашэння пастаўленай праблемы, якая магчымая, відаць, толькі тады, калі аўтар можа зірнуць на мінулае з пэўнай дыстанцыі. У тым, мабыць, і ёсць роля гэтага чытацкага смеху, гэтай шырмы: яна не адгароджвае чытача вясёлым ад страшнага, а прымушае яго ўставаць на дыбачкі, зазіраць за яе і бачыць усё з новага гледзішча. За шырмай яму адкрыецца нямала трагічнага і сатырычнага (гэта тая самая сатыра, якую ў беларускай літаратуры мы ведаем з “Запісак Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя), і ўсё ж дыстанцыя дазваляе перажыць наступствы свайго мінулага — не проста перажыць, а яшчэ і знайсці ў сабе сілы рухацца далей.

Дарэчы, гумар — гэта яшчэ адна прычына прачытаць кнігу “Моцны Жбуць”. Калі ёсць жаданне прабавіць вечар з прыемнай кнігай, то зусім не складана забыць пра ўсіх гэтых камуністаў, шырмы і дыстанцыі і абысціся з раманам як з любым іншым вясёлым чытвом, то бок на адным дыханні яго праглынуць. Гумар і лёгка напісаныя гісторыі (кожная частка кнігі расказвае пра адну ці некалькі не асабліва звязаных паміж сабой падзеяў у жыцці герояў) робяць гэтую кнігу ўніверсальным падарункам: калі ўжо гаворка вядзецца пра дзіця, дык нічога асабліва экстрэмальнага, галаваломнага ці непрыстойнага ў творы быць проста не можа, хаця вострых жартаў хапае і тут. Кніга, што праўда, зусім не дзіцячая. Ёсць падазрэнне, што асобныя эпізоды дзеці маглі б успрыняць з такой жа наіўнай непасрэднасцю, як гераіня-апавядальніца (“І ўсе, акрамя нас з Нэчкам, выпілі за яго, каб вяселле ў яго атрымалася, а не так, як летась, і каб яму больш не трэба было зноў і зноў жаніцца”), але што напісаная яна для дарослых і толькі для дарослых, няма ніякіх сумневаў. Ужо сам падыход да стварэння вобразу дзіцяці выдае аўтарскія намеры з галавой. З аднаго боку, унутраныя перажыванні дзяўчынкі, яе праблемы, душэўныя пакуты, а таксама радасці і адкрыцці прапісаныя з неверагодным майстэрствам і лінгвістычнай, так бы мовіць, дакладнасцю: дзіцячае маўленне ў кнізе — увогуле адзін з асноўных сродкаў выразнасці. З другога боку, аўтарка ўвесь час стварае сітуацыі, у якіх асобныя праявы жыцця, паказаныя дзіцячымі вачыма, набываюць асаблівую вастрыню. Напрыклад, аўтарка адпраўляе Гэленку падслухоўваць дарослыя размовы і дазваляе ёй потым трошкі пра іх паразважаць. Апроч гэтага, падчас чытання кнігі мяне не пакідала цьмянае адчуванне, што Гэленка, якія расстройваецца праз прыкрыя, як называе іх дырэктар тэатра, рэчы і баіцца асароміцца на гуртку, — гэта ўсё ж ідэальная праекцыя ўяўленняў нас дарослых пра нас дзяцей: галоўная гераіня твора так гэтым уяўленням адпавядае, што мімаволі пачынаеш думаць, ці няма тут якога падману. Цікавая тэма для разважанняў — і чацвертая прычына, з якой варта прачытаць кнігу “Моцны Жбуць”: вобраз дзіцяці пададзены тут надзвычай ярка і нетрывіяльна.

Яшчэ адна прычына чытаць раман Ірэны Доўскавай (хаця звычайна чытачу справы да яе няма, ды і не павінна быць) — гэта цікавая перакладчыцкая праца. Вераніка Бяльковіч не пакінула чытачам ніводнага шанцу прапусціць той ці іншы жарт, стварыўшы беларускую версію стылю чэшскай пісьменніцы. Не ведаю, як хто, а я амаль паверыла, што “Моцны Жбуць” быў ад самага пачатку напісаны па-беларуску, і ўсе захаваныя моўныя гульні ў творы толькі пацвярджаюць гэтае меркаванне. Думаю, тут са мной пагадзіўся б нават сам Моцны Жбуць, вялікі і магутны геній рамана Ірэны Доўскавай, тым больш што і ён сам — яскравы гэтаму доказ. А Моцнаму Жбуцю, у адрозненне ад перадузятага рэдактара, у гэтым пытанні верыць можна ўжо хаця б таму, што “ён быў вельмі адважны і вытрываў, хоць у яго здараліся ўсялякія нягоды”.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

Акцёры як літаратурныя героі

У літаратуры і тэатра шмат агульнага. Прынамсі, кожны пісьменнік пражывае жыцці сваіх герояў, як акцёр на сцэне......

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова

Гродзенскі гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў яшчэ адзін асобнік гравюры Цюнта. Гэта ўжо 13-ы, «а дакладней 12-ы з паловай»...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?
    Літаратура Беларусы свету
    Прах паэта Ігара Шклярэўскага пахаваны ў Магілёве
    Гісторыя
    50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM