• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.07.2009 | Культура Адукацыя

Граматыкі, напісаныя без мовы-пасярэдніцы

siuchykau

Еўрапейская мова праз беларускую. На сённяшні дзень у межах праекту выдавецтва “Радыёла-плюс” выдадзеныя кароткія граматыкі лацінскай, польскай, латышскай, шведскай і англійскай моваў. Пры канцы 2008 году была заснаваная новая кніжная серыя – “Беларускія ЕўраГраматыкі”. Дырэктар выдавецтва Уладзімір Сіўчыкаў адказвае на пытанні пра сваю ўнікальную кніжную серыю, пра зробленае і запланаванае ў інтэрв’ю Таццяне Печанко:

hramatyka_laciny

– Як у Вас ўзнікла ідэя распачаць серыю “Беларускія ЕўраГраматыкі”?

Пачалося з таго, што некалькі гадоў таму наш суайчыннік, які жыве і працуе цяпер у Фінляндыі, – Якуб Лапатка – паведаміў пра сваю працу над граматыкай фінскай мовы па-беларуску… Тады мы не надалі гэтаму асаблівай увагі, бо не бачылі практычнага прымянення такой працы. А ў 2008-м, калі выйшаў “ЕўраСлоўнік”, укладзены Лявонам Баршчэўскім, узнікла ідэя выдаць кароценькія граматыкі еўрапейскіх моваў па-беларуску асобнымі кнігамі.

hramatyka_polskaj

– Граматыкі якіх моваў Вы плануеце выдаць бліжэйшым часам?

Хацелася б зрабіць серыю з дваццаці ці нават з трыццаці кніг. Ужо падрыхтаваныя і выйдуць найбліжэйшым часам граматыкі ўкраінскай, нямецкай, фінскай і партугальскай моваў. Мы стараемся чаргаваць граматыкі: адна з моваў нашых суседзяў, адна – з далёкіх краёў. У нас з’яўляюцца новыя аўтары, якія самі звяртаюцца да нас і прапануюць выдаць граматыкі, у тым ліку і такіх экзатычных моваў, як русінская ці македонская.

– Выдадзеныя граматыкі – гэта пачатковы курс. Ці не збіраецеся Вы выдаваць больш глыбокія курсы моваў?

У нас ўжо ёсць дамоўленасць з аўтарам граматыкі лацінскай мовы Алесем Жлуткам на выданне яе працягу, бо, па ягоных словах, у выдадзеныя 120 старонак трапіла далёка не ўсё, што ён хацеў сказаць, у яго напрацаваны як мінімум удвая большы матэрыял. Так што паглядзім. Калі разыдзецца гэты тыраж, будзем вяртацца да нейкіх дапоўненых, пашыраных варыянтаў. Акрамя таго, папулярныя мовы мы хацелі б падаваць у выглядзе размоўнікаў-даведнікаў.

– Ці ёсць у Вас водгукі з кнігарняў? Якія кнігі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?

Найбольш актыўна працуюць англійская мова, лаціна, а таксама польская як мова нашых суседзяў.

– Вашыя кнігі можна набыць за мяжой?

Будзем працаваць і ў гэтым кірунку. Мы ўжо правялі папярэднія перамовы з нашымі калегамі з Беластоцкага універсітэту, я думаю, што нашыя кніжкі і туды трапяць. Таксама параскідалі кнігі па інтэрнэт-крамах, так што іх можна набыць досыць аператыўна.

hramatyka_svedzkaj

– Праект “Беларускія ЕўраГраматыкі” паспяховы з сацыяльнага і камерцыйнага гледзішча?

Што датычыць камерцыйнага боку, то мы не разлічваем атрымаць вялікія дывідэнды, таму што мяркуем раздаць шмат асобнікаў у якасці прамоцыі ў бібліятэкі. А што датычыць сацыяльнага ці нават сацыяльна-палітычнага боку, то перш за ўсё трэба адзначыць, што серыя адбылася, бо ўжо выдадзена пяць кніг, гэта ўсё ж не адна, і не дзве, і не тры. На мой погляд, гэта вельмі важна, бо нарэшце беларусы “ўзбіліся” на граматыкі, напісаныя без мовы-пасярэдніцы. Акрамя таго, што першасная задача гэтых кніг – зацікавіць таго ці іншага патэнцыйнага навучэнца, тут ёсць і шмат культурніцкіх, і гістарычных, і іншых аспектаў. Гэтыя кнігі з’яўляюцца своеасаблівым момантам псіхалагічнай падтрымкі. Калі чалавек едзе за мяжу, то пагартаўшы адпаведныя граматыкі, ён будзе адчуваць сябе больш упэўнена, тым болей што ў канцы кожнай кніжачкі падаюцца элементы размоўнікаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип