Музыка-эксперыментатар, заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio» Ягор Забелаў анансаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбук выхад новага альбому.
Фота з асабістай старонкі
«Сябры, раблю праект у рамках артыстычнай стыпендыі горада Гданьска. Хачу падзяліцца з вамі невялічкім кавалачкам. Працягваю працаваць са сваім акардыёнам, але ўжо зусім самастойна. Спадзяюся гэта першы крок да наступнага сольнага альбому. Тут было шмат працы па запісу і пошуку гука, які я сабе ўяўляў. Карацей слухайце, кідайце фідбэк. Хутка будзе больш», — напісаў Ягор Забелаў.