6 лістапада адбудзецца выступ гурта “Верасень” у касцёле вёскі Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Канцэрт пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
З нагоды блізкага выступу сваімі думкамі падзялілася вакалістка гурта Вольга Акуліч: “Пашукаўшы ў інтэрнэце, знайшла выяву касцёла, дзе давядзецца выступаць. Пабачыўшы, здолела вымавіць толькі адно: “Ваў!” Будзе вельмі цікава спяваць там. Дарэчы, для нас гэта будзе першы такі досвед. Выступ адбудзецца а 10-й раніцы ў нядзелю, адразу пасля ранішняга набажэнства. Усіх чакаем!”