«Інбелкульт 2.0» прымае заяўкі на ўдзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі ў Польшчы

20.07.2022

Мэта падзеі — стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, якія знаходзяцца ў эміграцыі, а таксама задаць пытанні і выказаць прапановы, што тычацца развіцця беларускай культуры сёння.


1.jpg

Падчас Кангрэса, які пройдзе ў Варшаве, арганізатары хочуць стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, а таксама каляндар культурных падзей. У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць зрабіць свае прапановы і задаць пытанні.

Каб атрымліваць інфармацыю пра арганізацыю кангрэса, а потым — прыняць удзел, трэба запоўніць анкету.   

«ІнБелКульт» пазіцыянуе сябе як платформа для творчых, адукацыйных, выдавецкіх і навуковых працэсаў. Галоўным чынам праект падтрымлівае беларусаў за мяжой, аднак  прадугледжвае супрацу і з тымі прадстаўнікамі культуры, якія  пацярпелі ад рэжыму і застаюцца ў Беларусі.

Інстытут плануе стварыць спецыяльныя стыпендыяльныя праграмы для культурных дзеячаў. Таксама на базе арганізацыі хочуць стварыць беларускамоўныя курсы для людзей усіх узростаў і нацыянальнасцей.

Праекты, якія ўжо існуюць у межах фундацыі:

  • Вольны Хор
  • Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага
  • Concordia Choir.