• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2023 | Грамадства

Ініцыятар выпуску ва Украіне канверта з выявай Алеся Бяляцкага і маркі з «Пагоняй» распавёў гісторыю і нагоды стварэння гэтых філатэлістычных аб’ектаў

Ва Украіне выпушчаны паштовы канверт з выявай беларускага праваабронцы, пісьменніка і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, а таксама паштовая марка з выявай адной з першых паштовых марак незалежнай Беларусі, на якой намаляваны нацыянальны герб Беларусі — «Пагоня». Адным з ініцыятараў выпуску такой філатэлістычнай прадукцыі ва Украіне стаў грамадскі дзеяч, караўнік Тэрнопальскай кінакамісіі Валадымыр Ханас. Вось што ён распавёў у інтэрв’ю «Радыё Ўнэт»:


326833548_1578261286009911_2446136962063519036_n.jpeg

Цягам больш як 15 гадоў я — рэгіянальны каардынатар вандроўнага фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека Docudays UA. І, калі праходзіць «Вандроўны», а, як правіла, гэта восень-зіма кожнага году, акрамя паказаў фільмаў аб розных гісторыях праваабаронцаў або праваабарончыях гісторыях і ўвогуле пра правы чалавека, мы, як правіла, праводзім імпрэзы, якія стасуюцца тэматыкі правоў чалавека. Прычым, яны маюць зусім розны фармат, розны выгляд, які мы самі прыдумляем, самі рыхтуем.

І так гістарычна склалася, што ў нас шчыльная супраца з групай тэрнопальскіх філатэлістаў. Напрыклад, у гэтым годзе мы падрыхтавалі і яна функцыянуе да гэтага часу — філатэлістычную выставу пра правы чалавека. Асноўнай тэмай экспазіцыі ёсць блок марак, выпушчаных ААН, дзе прадстаўлены ўсе артыкулы Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Там ёсць матэрыялы пра ўкраінскіх праваабаронцаў.

Ну і, зразумела, што падзея мінулага году, калі Нобелеўскую прэмію атрымалі Цэнтр грамадскіх свабод (кіраўніца — Алеся Матвійчук) і Алесь Бяляцкі і расійскі «Мемарыял», мы не маглі гэта праігнараваць. Таму разам з калегамі і як працяг выставы, працяг супрацы, як пэўная праява салідарнасці, мы падрыхтавалі канверты з Алесем Бяляцкім і Лесяй Матвійчук, якія, уласна, мусілі дэманстраваць падзею надзвычай важную, улічваючы сучасны этап. Гэта і вайна, і той факт, што Алесь зняволены, ёсць вязнем сумлення. І тое, што ААН, як структура, яна не заўжды выконвае сваю ролю і патрабуе рэфармавання, і пра гэта Леся Матвійчук гаварыла з трыбуны ў сваёй нобелеўскай прамове. І, я ведаю, неаднаразова на гэта звярталі ўвагу мае калегі з праваабарончага цэнтру.

Мы вырашылі, што гэтых канвертаў будзе мала і вырашылі вырабіць уласную марку, якая б сімвалізавала вось гэтыя аб’яднаныя намаганні праваабаронцаў Украіны, Беларусі ў барацьбе за мір, барацьбе за правы чалавека, як пэўны сімвал падтрымкі беларусаў, якія не здаюцца і вядуць сваю барацьбу. Таму была вырабленая такая стылізаваная марка, якая надрукаваная, дзе намаляваная «Пагоня».

На гэтым тыдні ў пятніцу мы будзем рабіць спецпагашэнне, перадаваць зацікаўленым у музеі, бібліятэкі гэтыя канверты з маркамі. Ну і, уласна, гэта будзе той момант, калі мы будзем думаць пра тое, якія яшчэ супольныя акцыі будзем абгаворваць далей. Далучэнне філатэліі і выяваў, уласна, як і сцяг, як герб, як гімн, яно важнае.

Мы бачым зацікаўленасць. Канешне, мы ў гэтым напрамку будзем працаваць і знойдзем магчымасць перадаць гэта Алесю Бяляцкаму.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип