У Мінску зладзяць канцэрт Inšasviet і «Планета всех»

07.10.2021 Музыка

9 кастрычніка ў мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна,16) адбудзецца канцэрт гуртоў Inšasviet і «Планета всех».


000.jpg

Inšasviet — мінскі гурт, які грае ў жанры пост-панку. Самі музыкі ўдакладняюць, што пост-панк у іх шаманскі. У сакавіку гэтага года гурт выпусціў дэбютны сінгл «Ad Albedo». Шматпланавыя тэксты калектыву маюць адсылкі да беларускай міфалогіі, алхіміі і нават латына-амерыканскага магічнага рэалізму.



«Планета всех» — вілейскі рок-гурт. Як пішуць арганізатары мерапрыемства, у «Планеты» тэкст заўсёды стаіць крыху вышэй за музыку і тое, што ўсё гэта больш пра пазію, а не пра тэхнічнасць гуказдабыцця. Ужо 11 гадоў запар ніхто не можа адным словам пазначыць стыль групы — і не трэба. Хай будзе на гэтай планеце месца і для таямніцы.


Дзверы клуба адчыняюцца ў 19:00. Уваход вольны, але вельмі вітаецца донат для музыкаў. Арганізатары просяць выконваць масачны этыкет.