Прэс-сакратар кампаніі Facebook, якой належыць папулярная сацыяльная сетка, Крысцін Пай распавяла журналістам выдавецтва «Bloomberg» аб планах па даданні ў дэсктопную версію Instagram шэрагу новых функцый.
Карыстальнікі атрымаюць магчымасць рабіць публікацыі ў сацыяльнай сетцы адразу ў вэб-браўзеры з кампутара.
«Мы ведаем, што многія людзі заходзяць у Instagram са сваіх кампутараў. Каб удасканаліць гэты працэс, мы тэстуем магчымасць ствараць паведамленні ў стужку Instagram праз браўзэр на персанальным кампутары » – паведаміла Крысцін.
Праўда, пра тэрміны з’яўлення падобнай опцый пакуль нічога не вядома, а на ПК у дадзены момант можна толькі прагартаць стужку навінаў.
Дарэчы, у траўні з’явіліся першыя выявы вэб-інструментаў дэсктопнай версіі Instagram, якія апублікаваў адзін з распрацоўшчыкаў праграмы.