Што паглядзець на Іўеўшчыне. Частка другая

Працягваем нашую вандроўку па Іўеўшчыне. Мінулым разам мы наведалі Дуды — Ліпнішкі — Геранёны — Суботнікі. Сёння рушым па шляху Жамыслаўль — Трабы — Сурвілішкі — Лаздуны. Уся вандроўка разлічаная на адзін светлавы дзень, пасля можна вяртацца дадому, але калі час дазваляе, раім завяршыць падарожжа ў Іўі, там ёсць што паглядзець.


Жамыслаўль

1.jpg
Фота: nn.by

Далей рушым у вёску Жамыслаўль, ці Жэмаслаў, як яе называюць мясцовыя. Асноўная славутасць тут — маёнтак Умястоўскіх. Маёнтак перайшоў ва ўладанні Умястоўскіх напачатку ХІХ стагоддзя. У 1863 годзе Юзэфа Умястоўская вырашыла збудаваць тут палацава-паркавы комплекс.

2.jpg
Палац у Жамыслаўлі на малюнку Напалеона Орды

Рэзідэнцыя шляхецкага роду мусіла стаць паменшанай копіяй каралеўскага палаца Лазенкі ў Варшаве. Будаўніцтва было завершанае ў 1880-х гадах ужо сынам Юзэфы. Палац быў узведзены ў стылі класіцызм. На даху будынка была абсталяваная пляцоўка пад шпацыры. Інтэр’еры пакояў таксама цалкам паўтаралі варшаўскія Лазенкі. А вакол палаца, паводле ўзору сталічнай рэзідэнцыі, быў засаджаны парк плошчай 7 гектараў.

Чытайце таксама: Што паглядзець на Шчучыншчыне. Частка першая

3.jpg
Фота: nn.by

Падчас Першай сусветнай вайны тут размяшчаўся вайсковы шпіталь, а ў міжваенны час палац быў вернуты гаспадарам. Тыя ў сваю чаргу перадалі рэзідэнцыю ва ўласнасць Віленскага ўніверсітэта пад эксперыментальную базу для раслінаводаў-батанікаў і месца для адпачынку прафесуры. Гэта было разумным крокам, бо ўтрыманне такога палаца патрабавала вялікіх сродкаў, якія ў выпадку перадачы палаца на баланс універсітэта, тады вылучаліся з дзяржаўнага бюджэту.

4.jpg
Фота: wikipedia.org

5.jpg
Фота: wikipedia.org

Падчас Другой сусветнай вайны палац не пацярпеў, за савецкім часам тут размяшчаліся пошта, клуб, кіраўніцтва калгаса. З 2006 года будынак пусты і імкліва разбураецца. Сучаснасць сталася найбольшым выпрабаваннем для гэтага помніка, у 2012 тут здарыўся пажар і згарэў дах, што паскорыла заняпад будынка.

Чытайце таксама: Што паглядзець на Шчучыншчыне. Частка другая

6.jpg
Фота: nn.by

У 2017 годзе праз аўкцыён у будынка з’явіўся гаспадар, мінская прыватная фірма «Градзіцель». Былі планы па адраджэнні сядзібы ў фармаце музея, шэрагу гатэляў і рэстарацыяў, ператварэнні яго ў папулярны турыстычны аб’ект. Але будаўнічыя працы прыпыніліся ў 2019 годзе і праз пандэмію і фінансавыя цяжкасці не аднаўляліся.

7.jpg
Фота: nn.by

Трабы

Далей рушым у вёску Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Трабы вядомыя ў пісьмовых крыніцах ажно з ХV стагоддзя як паселішча, заснаванае князем Трабусам, што пабудаваў тут замак.

8.jpg
Фота: vedaj.by

Сёння славутасцю Трабаў з’яўляецца касцёл Нараджэння Панны Марыі, закладзены тут у 1900 годзе на месцы ранейшага драўлянага храма. Паводле некаторых звестак, ужо ў 1410 годзе тут існавала мясцовая парафія.

Чытайце таксама: Вандруем па сталіцы заходняга Палесся — Пінску

9.jpg
Фота: vedaj.by

Сучасны мураваны храм пабудаваны ў неагатычным стылі. Унутры касцёла можна пабачыць іконы ХІХ стагоддзя з папярэдняга драўлянага храма.

10.jpg
Фота: ywi

11.jpg
Фота: ywi

Тут жа можна пабачыць першы пнеўматычны арган на Беларусі выбітнага арганнага майстра Вацлава Бярнацкага. Але праз няскончаную рэстаўрацыю 1992 года ён знаходзіцца на мяжы знішчэння.

12.jpg
Фота: argany.by

Ёсць у Трабах яшчэ адзін унікальны архітэктурны помнік. Гэта драўляная Петрапаўлаўская царква 1785 года пабудовы. На дадзены момант царква цалкам адрэстаўраваная, з’яўляецца значным помнікам беларускага драўлянага дойлідства.

13.jpg
 Фота: vedaj.by

Праваслаўная царква ўпершыню згадваецца тут ў 1680 годзе. Храм у Трабах абавязкова варта пабачыць, каб уявіць, як выглядалі традыцыйныя беларускія цэрквы да масавай пабудовы расійскімі ўладамі так званых «мураўёвак» пасля паўстання 1863–1864 гг.

14.jpg
Фота: vedaj.by

Інтэр’ер царквы аформлены ў ХХ стагоддзі, іканастас выкананы невядомым віленскім майстрам з моранага дуба ў два ярусы, падзелены калонамі, дэкараванымі арнаментам. Варта звярнуць увагу на абраз «Унебаўзяцце» ХVІІІ ст.

15.jpg
Фота: panoramas.lt

Захавалася ў Трабах і гарадская забудова пачатку ХХ стагоддзя. У адным з такіх будынкаў па вуліцы Савецкая, 49 на базе мясцовай школы размяшчаецца краязнаўчы музей

Вядома, што тут, у Трабах, у ХІХ стагоддзі былі заснаваныя Трабская суконная мануфактура, дзе працавала 150 месцічаў, і кузня. Карацей, гаспадарчае жыццё віравала. З таго часу засталося некалькі пабудоваў.

Чытайце таксама: Вандруем па старажытнай Наваградчыне. Дзень першы

16.jpg
Фота: vedaj.by

Сурвілішкі

Наступным прыпынкам нашага маршрута будзе мястэчка старадаўняй Віленшчыны, сёння вёска Сурвілішкі Трабскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

17.jpg
Фота: fotobel.by

Упершыню Сурвілішкі ў пісьмовых крыніцах згадваюцца ў ХVІ стагоддзі як шляхецкія ўладанні Сурвілаў. У Сурвілішак часта змяняліся гаспадары, кожны з якіх нечым спрыяў развіццю мястэчка.

18.jpg

Гайкоўскія фундавалі ў 1640 годзе касцёл Найсвяцейшай Тройцы, які, на жаль, быў знішчаны праз пажар напрыканцы ХХ стагоддзя. Захавалася толькі званіца, узведзеная ў 1880-х гадах побач з касцёлам.

19.jpg
Фота: fotobel.by

20.jpg 
Фота: fotobel.by

Чарговыя гаспадары мястэчка, Паплаўскія, у ХІХ стагоддзі пабудавалі тут сядзібна-паркавы комплекс, ад якога сёння можам пабачыць толькі некалькі гаспадарчых пабудоваў, бровар ды свіран, разынкавая муроўка якіх добра пасуе пад фатазону.

21.jpg

22.jpg
 Фота: fotobel.by

Лаздуны

Скіроўваючыся на прыпынак у Іўе ці ўжо па дарозе дадому, выбіраючыся на шашу М6, можна заехаць у вёску Лаздуны. Варта звярнуць увагу, што вёсак з такой назвай дзве, знаходзяцца яны за пяць кіламетраў адна ад адной. Нас цікавяць тыя Лаздуны, што размяшчаюцца паўночней, Лаздуны-1.

Чытайце таксама: Вандруем па старажытнай Наваградчыне. Дзень другі

23.jpg
Фота: poshyk.info

Лаздуны — колішняе мястэчка Віленшчыны, упершыню згадваюцца ў ХVІ стагоддзі як уладанні Радзівілаў. Сёння турыстаў тут найбольш цікавіць касцёл святых Сямёна і Юды Тадэвуша і рэшткі будынкаў, што засталіся ад сядзібнага комплексу апошніх гаспадароў Лаздунаў — роду Корвін-Мілеўскіх.

24.jpg

Касцёл святых Сямёна і Юды Тадэвуша быў узведзены ў перыяд з 1904 па 1910 гг. Будынак складзены з чырвонай цэглы з выкарыстаннем камянёў, ад таго храм візуальна выглядае дастаткова масіўным і суворым.

25.jpg

26.jpg
Фота: poshyk.info

Але унутранае ўбранства касцёла больш вытанчанае, з вялікай колькасцю фрэскавых роспісаў. Тут жа можна пабачыць арган 1932 года.

27.jpg
Фота: raszima.org

28.jpg
Фота: argany.by

Тэрыторыя касцёла абнесеная каменнай агароджай, цэнтральная брама якой засталася тут яшчэ з ХІХ стагоддзя, калі на месцы новага касцёла быў яго драўляны папярэднік.

29.jpg
Фота: raszima.org

30.jpg

P.S. Варта звярнуць увагу на яшчэ адну адметнасць Іўеўшчыны — прыдарожныя і могілкавыя капліцы. Для фанатаў такога кшталту культавай архітэктуры пазначым дзясятак месцаў, дзе іх можна сустрэць.

Чытайце таксама: Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй


Яськавічы 

32.jpg
Фота: orda.of.by

Могілкавая капліца ХІХ ст.

Бачэшнікі 

33.jpg
Фота: radzima.org

Прыдарожная капліца 1890 г.

Квяткоўцы 

34.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная

Чарнэлі

35.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная першай паловы ХХ стагоддзя.

Кудэйшы 

36.jpg
Фота: radzima.org

Карэвічы 

37.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная 1875 г.

Сураж 

38.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная ХІХ ст.

Дайліды 

39.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная.

Ціўнавічы 

40.jpg
Фота: radzima.org

Капліца прыдарожная

Ятаўтавічы 

41.jpg
Фота: wikimedia.org

Капліца могілкавая 1811 г.

ПЖ, Budzma.by