Шэраг прэзентацый правялі галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў і пісьменнік з Беласточчыны Алег Латышонак, аўтар кнігі “Нацыянальнасць – беларус”, па гарадах Брэсцкай вобласці Беларусі на працягу 27–29 верасня.
Гэтым разам маршрут быў такі: Салігорск, Баранавічы, Івацэвічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст.
У суме на сустрэчах прысутнічала каля 130 чалавек і прададзена 56 кніг Алега Латышонка.
Самай маладой публікай былі гледачы з Берасця, а самай мэтаскіраванай і ахвотнай да набыцця кніжак стала публіка ў Івацэвічах, адзін з прысутных набыў адразу 10 асобнікаў.
Сустрэчы прайшлі ў шчырай атмасферы і пакінулі добры настрой у запрошаных выступоўцаў.
Прэзентацыі адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”