Гурт J:Морс запісаў па-ўкраінску сінгл «Не помирай»

01.03.2022 Музыка

Яны рыхтавалі яго да канцэрта ў Кіеве 14 лютага, які не адбыўся, бо музыкаў не пусцілі ў краіну.


«Гэты сiнгл на цудоўнай украінскай мове мы рыхтавалі адмыслова для нашага канцэрту ў Кіеве 14 лютага, які, нажаль, не адбыўся. З таго часу цалкам і незваротна змяніўся свет, змяніліся мы. Зараз, публікуючы песню, мы хочам выказаць подтрымку і салідарнасць з народам Украіны, які пакутуе і змагаецца за мір, за сваю зямлю, за свае жацце ў несправядлівай і нікому не патрэбнай вайне. Тое, што вы зараз адчуваеце, не выправіць музыкай. Проста ведайце, што мы з вамі нашымі сэрцамі, думкамі і малітвамі!» - напісалі музыкі.