Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Пра некаторыя з іх распавядае Bellit.by.
«Ачмурэнны» каляндар
Настольны «Ачмурэнны» каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва «Папуры».
Каляндар «Францішак Скарына ў Вільні»
Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні».
«Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з кнігадрукаром, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет.
Купіць на сайце выдавецтва.
Каляндар «Мая нябачная Беларусь»
Насценны каляндар на 2025 год, мастачкай і ўкладальніцай якога ёсць Марыя Каралёва, прысвечаны архітэктурным помнікам Беларусі.
СТУДЗЕНЬ. Дзярэчын. Палац Сапегаў, касцёл і кляштар дамініканаў
ЛЮТЫ. Дуброўна. Высокая сінагога
САКАВІК. Бялынічы. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў
КРАСАВІК. Койданаў. Кальвінскі збор
ТРАВЕНЬ. Віцебск. Траецкая царква на Пескаваціку
ЧЭРВЕНЬ. Магілёў. Касцёл св. Францыска Ксавера і калегіюм езуітаў
ЛІПЕНЬ. Астрына. Касцёл св. Тарэсы
ЖНІВЕНЬ. Сваятычы. Палац Абуховічаў
ВЕРАСЕНЬ. Ваўкавыск. Вялікая сінагога
КАСТРЫЧНІК. Даўбучкі. Мячэць
ЛІСТАПАД. Маляцічы. Касцёл св. Станіслава
СНЕЖАНЬ. Навадзяткавічы. Палац Слізняў
Купіць можна па спасылцы.
Kаляндар «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі»
Пабачыў свет каляндар «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі». У ім Беларусь прадстаўленая ў рэтраспектыве — у малюнках Напалеона Орды, выкананых у другой палове XIX стагоддзя, і сучасных выяў тых жа месцаў фатографа Сяргея Плыткевіча, піша «Смартпрэс».
Па словах Сяргея Плыткевіча, каляндар — гэта толькі частка гісторый з новага фотаальбома, над якім ён цяпер працуе. Назва кнігі будзе такая самая — «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі».
Сааўтаркай календара стала вядомая экскурсаводка і краязнаўца Таццяна Хвагіна. Яна прааналізавала творы Напалеона Орды, падрыхтавала аналітычны тэкст і подпісы да малюнкаў ды фатаграфій.
Насценны каляндар «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі» можна будзе ў кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама ў інтэрнэт-краме па спасылцы.
Чытайце яшчэ:
Пазнай замак па малюнку Напалеона Орды — тэст ад «Будзьма!»