• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2017 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

“Калі нехта “з абмежаванымі магчымасцямі”, то рэшта хто – усёмагутныя?!”

У Лідзе прайшла сустрэча з “асаблівымі героямі”, якія нягледзячы на медыцынскія дыягназы змяняюць і сваё жыццё, і жыццё навакольных.

 

21 студзеня у лідскім гастрабары “Чеховъ” адбылася дыскусія “Дзёрзкія, актыўныя, адказныя. Без абмежаваных магчымасцяў!”, якая сабрала ў камернай рэстараннай атмасферы людзей з асаблівасцямі, якія насуперак грамадскім стэрэатыпам рэалізавалі свае мары і саміх сябе. Арганізатарам сустрэчы выступіла кампанія “Будзьма беларусамі!”

У якасці спікераў выступілі Наталля Астаніна – жыхарка Ліды, якая перасоўваецца на вазку, але займаецца бальнымі танцамі і нават скокамі з парашутам, і Аляксандр Еўдакімаў, які, нягледзячы на страчаны зрок, выкладае музыку ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы імя Агінскага. Мадэратарам сустрэчы выступіла Хрысціна Марчук.

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7345.jpg

Хрысціна нагадала, што падобная дыскусія ўвесну 2016-га ўжо была ў Бабруйску. Сярод іншых туды завітала ўжо досыць вядомая ў Беларусі Ангеліна Уэльская, адзіная ў краіне прафесійная мадэль з дыягназам ДЦП. Такім чынам, сустрэча ў Лідзе – наступная з шэрагу.

 

Рашэнне скокнуць з парашутам – шок для бацькоў

Для пачатку вядоўца просіць спікераў распавесці пра сябе. Першай слова бярэ Наталля Астаніна:

“Я інвалід першай групы з дзяцінства. Бацькі выхоўвалі мяне як нармальнага чалавека, але з асаблівасцямі. З дзяцінства я была актыўнай: з 7 гадоў займалася дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, з 13-ці – бальнымі танцамі на вазочках (у Мінск на зборах ужо тады жыла па два тыдні без бацькоў). Пасля на 4 гады паехала вучыцца ў Маскву ва ўніверсітэт – усё самастойна. Старалася не сядзець на месцы ніколі. Куды б ні запрашалі – я ехала.”

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7353.jpg

Наталля кажа, што парашутным спортам для калясачнікаў зацікавілася ў 2014-м, тады ж і паспрабавала. Маці з бацькам былі ў шоку, але рэшта родных проста не магла паверыць. Але бацькі заўжды ведалі, што ідэям дачкі перашкодзіць немагчыма, таму лепш падтрымаць: так было і з рознымі відамі творчасці, і з гітарай… Цяпер Наталля займаецца з вучнямі з цэнтра для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў якасці педагога – таксама, як з ёй у свой час займаліся настаўнікі адтуль.

 

Пошукі настаўніка па музыцы занялі чатыры гады

Гісторыя Аляксандра Еўдакімава – не менш неверагодная. Ён родам з Расіі. Зрок пачаў губляць яшчэ ў дзяцінстве: у 10 гадоў стала зразумела, што працэс фатальны, але яшчэ кароткі час тое-сёе можна будзе бачыць.

“Я задумаўся, чым буду зарабляць на жыццё, – распавядае Аляксандр. – Бацькі ж не вечныя… Праз некалькі бяссонных начэй і я вырашыў: буду музыкам. Першы сінтэзатар, нотны зборнічак, падручнік я атрымаў тады. Зроку яшчэ хапала, каб засвоіць нешта неабходнае – я паспеў, заскочыў ў апошні вагон”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7350.jpg

Далей паўстала галоўнае пытанне: пошук настаўніка, які б навучыў граць. Працэс заняў ажно чатыры гады. Толькі ў 14 гадоў знайшоўся чалавек, які не пабаяўся. У выніку Аляксандр за пяць гадоў засвоіў праграму музычнай школы, пасля паступіў у каледж, далей – у Акадэмію музыкі. Там жа сустрэў каханне свайго жыцця, будучую жонку.

У хуткім часе знаёмыя запрасілі пару пераехаць з Масквы ў Маладзечна і выкладаць музыку ў каледжы. Больш за тое, Аляксандр наведвае там курсы “Мова нанова”, дзе вучыць беларускую, а падчас адной з вечарынаў быў “жывой кнігай”, распавядаючы прысутным сваю гісторыю.

“Мяне з дзяцінства вучылі ўспрымаць сябе як звычайнага чалавека, – працягвае Аляксандр. – Ну, не бачыш, ну і што. Дзіўна было, што толькі ў 18 я сутыкнуўся з тым, што для некаторых такая праблема літаральна “выкрэслівае” мяне з ліку людзей. Але я не пераймаюся. Кожны новы праект ці запрашэнне выклікае ў мяне цікавасць. Мне цікава ўсё, хачу паспрабаваць як мага болей!”

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7399.jpg

 

Выйсце – інклюзіўная адукацыя?

На першы погляд усё выглядае ледзь не ідэальна: любая мара, нягледзячы на дыягназы, можа быць рэалізаваная. Але ёсць статыстыка і грамадскія стэрэатыпы, якія аўтаматычна ўносяць у нябачны “стоп-ліст” масу таленавітых людзей праз іх асаблівасці.

Хрысціна Марчук дэманструе ролік з прамовай Рыгора Астапені (праект “Ідэя”) з апісаннем праблемы. Размова ідзе пра тое, што інвалідаў у Беларусі насамрэч больш за паўмільёна. Толькі ў 2016-м 60 000 чалавек атрымалі групу інваліднасці. Некаторыя з іх маюць пенсіі па 150 рублёў на месяц. Вялікая частка нашых грамадзянаў лічыць, згодна са статыстыкай, што інвалідаў трэба сяліць у спецыяльныя комплексы – фактычна гета…

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7343.jpg

“Так працуюць стэрэатыпы, – рэзюмуе Хрысціна. – Дык як пераадольваць безбар’ернае асяроддзе? Пандусы і поручні – гэта важна, але галоўнае – гэта стаўленне атачэння. Як пераадольваць псіхалагічныя перашкоды?”

Да размовы падключаецца зала. Дзяўчына, якая бярэ слова, лічыць, што ў  краіне мае быць вырашанае пытанне інклюзіўнай адукацыі: калі дзеці з асаблівасцямі навучаюцца разам са звычайнымі. Тады ў старэйшым узросце ніхто ні на каго не будзе паказваць пальцам.

“Я педагог-псіхолаг інклюзіўнай адукацыі, – адказвае Наталля. – Раней такога не было ў Беларусі, мы былі першапраходцамі. Добра, што такая з’ява набірае абароты. Цяпер сітуацыя нармалізуецца, але раней стэрэатыпы былі сапраўды адчувальнымі. Але “лёд зрушыўся”, і нават калі людзі бачаць паралімпійцаў па ТБ – гэта таксама ўплывае”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7378.jpg

 

Больш насцярожаныя не вучні, а калегі-педагогі…

Размова пераходзіць у сферу адукацыі, у якой задзейнічаныя і Наталля, і Аляксандр. Дзяўчына-педагог працуе з надомнікамі, мужчына – у агульнаадукацыйнай установе.

“Я спецыяльна набірала тых, хто жыве на першым паверсе альбо ёсць пандус ці ліфт, – тлумачыць Наталля. – Дабіраюся сваім ходам. Але зіма з кашай на дарогах – гэта пекла для вазочніка… Прызвычайваюся, я ж працую так першы год. Акрамя прыкладнога мастацтва (бісер, скура, дрэва) раблю для дзяўчынак міні-курс візажыста, бо ў Маскве я атрымала і такі дыплом. Вучу дзяўчат правільна фарбавацца, сачыць за сабой”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7406.jpg

Мужчына з залы ўстаўляе сваю рэмарку, маўляў, Наталля працуе з інвалідамі, якія ўспрымаюць яе як сваю, а Аляксандр – са здаровымі вучнямі. Ці складаней гэта? У адказ Аляксандр усміхаецца:

“Аблягчае жыццё, што людзі пасля 9 класа трохі больш дарослыя. Але першая рэакцыя ва ўсіх – гэта культурны шок. Камусьці трэба тыдзень ці месяц каб прывыкнуць, камусьці – год. Але ёсць вельмі адданыя вучні, якія ходзяць і на бальнічных – хочуць паслухаць і павучыцца. Вы будзеце здзіўленыя, але найбольш насцярожана ставяцца педагогі. Нехта, канечне, сустрэў з адкрытымі абдымкамі, а камусьці спатрэбіліся гады, каб наладзіць кантакт”.

 

“Ты ў мяне з разынкай!”

Размова дайшла да пытання тэрміналогіі. Слова “інвалід” крыўдзіць? Якія могуць быць сінонімы ці займеннікі і ці важна гэта наогул?

“Ёсць розныя пункты гледжання, – кажа Аляксандр. – Я агучу свой: 60% лічыць, што “інвалід” не варта казаць, а я ўпэўнены, што слова мы самі надзяляем слова нейкім сэнсам. Што інвалід, што чалавек з асаблівасцямі – тое самае. Галоўнае не слова, а што хоча сказаць чалавек, што нясе і як яго кажа”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7415.jpg

Хрысціна прыводзіць прыклад з мінулай дыскусіі ў Бабруйску: мама мадэлі Ангеліны Уэльскай з дзяцінства кажа ёй: “Ты ў мяне з разынкай!”, калі размова ідзе пра асаблівасці развіцця. Такое сабе мяккае слова, каб не пакрыўдзіць.

“У нас у сям’і мы не асабліва ўжывалі слова “інвалід” у размове, – кажа Наталля. – Але гэта ж рэальнасць, куды падзецца? Так зручней. Больш пытанняў у мяне да фармулёўкі “чалавек з абмежаванымі магчымасцямі”… А рэшта тады – з неабмежаванымі? То бок усёмагутныя? Тады ўжо варта казаць “чалавек з абмежаванымі патрэбамі”… Маю сябра з дзяцінства, які мне казаў: “Тое, што ты на вазочку – твая фішка, гэта яшчэ можа сыграць табе на карысць!” З таго часу я так да гэтага і стаўлюся”.

 

“Браць сябе ў рукі ды ісці наперад!”

Пасля прагляду неймавернага відэа скокаў Наталлі з парашутам Хрысціна цікавіцца, што можна параіць людзям, якія таксама хочуць паспрабаваць.

“Усе мы лянуемся, хочам паляжаць дома, – усміхаецца Наталля. – Трэба браць сябе ў рукі і рабіць! Паэтапна – ставіць дасяжныя мэты ды ісці наперад! Інакш нічога не будзе”.

“Грукайце, і вам адчыняць, – дадае Аляксандр. – А куды спяшацца?”

http://budzma.by/wp-content/gallery/lida/7324.jpg

Мужчына з залы, які прыйшоў на сустрэчу на мыліцах, выказвае меркаванне, што большасць людзей – нават здаровых – ламаюцца і не дасягаюць мэты, спыняючыся за міліметр ад фінішу. У гэтым сэнсе паспяховыя прыклады людзей з асаблівасцямі маюць быць надзвычайнай матывацыяй для рэшты.

“Я не ведаю, ці шукала б настаўніка па музыцы чатыры гады…  – паціскае плячыма Хрысціна. – Дапускаю, што важны фактар тут – падтрымка блізкіх. Але што казаць? Як казаць?”

Жонка Аляксандра Еўдакімава тлумачыць, што тое ж, што і ўсім астатнім: калі пахваліш, калі палаеш – як у сямейным жыцці. Жыццё з чалавекам з асаблівасцямі – гэта звычайнае жыццё, калі не браць пад увагу побытавыя нязручнасці. І тут важная ўзаемная падтрымка, нават калі другі ў пары – цалкам здаровы.

“…Часам мы самі любім паскардзіцца, – падводзіць рысу Хрысціна Марчук. – Паныць, маўляў, то грошай няма, то яшчэ чаго. А быць дзёрзкім – гэта ісці насуперак цяжкасцям. Гэтага часцяком бракуе беларусам. Варта быць актыўным і адкрытым для жыцця, адказным – гэта калі ты адказваеш і за сваё жыццё, і за вучняў, і за сяброў. Дзякуй за вашу неабыякавасць!”

 

 

Алесь Кіркевіч, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип