• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.12.2021 | Каляндар

20–26 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


20 снежня

1890. Нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі

Юзаф Ядкоўскі.jpg

Будучы стваральнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям’і дробнай шляхты. Зацікавіўся археалогіяй яшчэ ў гімназіі. Вучыўся ў Маскоўскім археалагічным інстытуце, працаваў у Румянцаўскім музеі. У 1920-м вярнуўся ў родны горад.

Ідэю стварэння музея Ядкоўскі выношваў не адзін год. Магчымасць з’явілася на пачатку 1920-х. Польскія ўлады аддалі пад музей Стары замак у Гродне, які раней належаў вайскоўцам. Ядкоўскі стаў яго першым дырэктарам, сам рабіў раскопкі на замку і збіраў калекцыі.

Як археолаг Ядкоўскі праводзіў раскопкі ў Гродне, Ваўкавыску, Міры і інш. Разам з тым навукоўцы абвінавачвалі яго ў дылетантызме: напрыклад, камяні ў Ніжняй царкве Гродна той лічыў паганскімі ахвярнікамі... Праз крытыку навуковых колаў Ядкоўскага адхілілі ад працы, ён з’ехаў у Варшаву, дзе памёр у 1950 годзе.

21 снежня

1918. Створаны Першы беларускі полк

БНР мела вялікія цяжкасці са стварэннем уласных узброеных сілаў. Немцы не вызнавалі рэспубліку, таму беларускія палітыкі дамовіліся з літоўцамі, каб полк быў створаны пад іхнай эгідай. Таму фармальна полк належаў да літоўскіх войскаў, хоць кіраваўся беларускімі афіцэрамі.

Першы беларускі полк.jpg

У розныя перыяды палком камандавалі Кастусь Езавітаў, Мікола Дзямідаў ды інш. Колькасць асабовага складу ацэньваецца ад 800 да 1000 чалавек. У палку служылі беларусы, рускія, літоўцы і нават яўрэі, для якіх планавалася стварыць асобную роту. Форма была літоўскай, але адзнакі і сцяг — беларускія.

У Гродне полк выконваў збольшага ахоўныя функцыі, але ўдзельнічаў у сутычках з прадстаўнікамі Польскай вайсковай арганізацыі. Полк праіснаваў да вясны 1919-га, калі горад занялі палякі: частка вайскоўцаў перайшла на службу да палякаў, частка — адступіла ў Літву. За сваю кароткую гісторыю полк не вызначыўся гераічнай баявой славай, але стаў прэцэдэнтам і кузняй кадраў для Беларускай вайсковай арганізацыі ды іншых структур.

22 снежня

1888. Нарадзіўся Леан Уладзіслаў Радзівіл

Апошні ўласнік Нясвіжскага палаца з’явіўся на свет у Берліне. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу, падчас Першай сусветнай — у генштабе Расійскай арміі. У 1919-м далучыўся да Войска Польскага, удзельнічаў у Польска-савецкай вайне, служыў у аддзеле выведкі пры генштабе.

Леан Уладзіслаў Радзівіл.jpg

У 1928-м паводле запавету Антонія Альбрэхта стаў уласнікам вялізных надзелаў зямлі і маёмасці, уключна з палацам у Нясвіжы. Ад гэтага часу Леан Уладзіслаў займаўся гаспадарчымі пытаннямі, камерцыяй, а для сябе — паляваннем і жывапісам. Навацыяй можна лічыць адчынены ім агурковы завод у Радзівілмонтах.

Усё памяняў 1939 год. Нясвіж быў заняты Савецкай Арміяй, Радзівіла арыштавалі... Леан сядзеў у Мінску, пасля ў Маскве. Вызваліцца дапамог цуд, а дакладней — сувязі сям’і з італьянскай арыстакратыяй. Яго памянялі на камуністаў — вязняў рэжыму Мусаліні. Так апошні ўласнік Нясвіжа пераехаў у Італію, пазней у Англію, дзе памёр у 1959 годзе.

23 снежня

1831. Загінула Эмілія Плятэр

Эмілія Плятэр.jpg

Ліцвінская Жанна д’Арк удзельнічала ў Паўстанні 1830–1831 гадоў зусім нядоўга: з вясны 31-га ажно да смерці. Яшчэ ўлетку камандуючыя раілі ёй не займацца «мужчынскай справай», але Эмілія адмовілася здымаць форму, пакуль Бацькаўшчына застаецца ў няволі.

Бліжэй да канца года сітуацыя для паўстанцаў стала крытычнай: нават генерал Хлапоўскі, камандуючы сіламі інсургентаў на тэрыторыі былога ВКЛ, збег у Прусію. Эмілія раскрытыкавала яго рашэнне: яе планам было адступаць у Варшаву, каб там аб’яднацца з апошнімі няскоранымі паўстанцамі.

Праз голад, стому і бяссонніцу па дарозе яна цяжка захварэла, была вымушаная спыніцца ў Абламовічаў у Юсцініянаве. Гаспадары сядзібы выдумалі легенду, што Эмілія — хатняя настаўніца іхных дзяцей, каб не выклікаць падазрэнняў. Там Плятэр і памерла... Пахаваная ў невялічкай вёсачцы Капцёва на тэрыторыі сённяшняй Літвы.

24 снежня

1798. Нарадзіўся Адам Міцкевіч

Літаратурны геній, спадчыну якога доўгія гады дзеляць палякі, беларусы ды літоўцы — кожная нацыя лічыць яго сваім. Мабыць, фармулёўка «беларускі польскамоўны паэт» — аптымальная.

Адам Міцкевіч.jpg

Сам Міцкевіч лічыў сябе ліцвінам у старым разуменні гэтага слова, а радзіму Літвой — з цэнтрам у ягонай роднай Наваградчыне.

Паэмы, вершы і балады Міцкевіча сталі пачаткам новай польскай літаратуры, прадвеснікамі беларускай паэзіі. Эпапея «Пан Тадэвуш», драма «Дзяды», «Гражына» і «Конрад Валенрод» — залаты фонд літаратуры нашага рэгіёна, створаны на беларускім мясцовым матэрыяле.

Вялікую частку жыцця Міцкевіч правёў у эміграцыі: пасля ссылкі ў Расійскай імперыі выехаў на Захад у 1829-м. Жыў у Рыме, пасля — у Парыжы, дзе стаў прафесарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». Загінуў у 1855-м у Канстанцінопалі, дзе спрабаваў арганізоўваць «польскі легіён» падчас Крымскай вайны. Ёсць версія, што быў атручаны расійскай выведкай.

25 снежня

1939. Белавежская пушча аб’яўленая запаведнікам

Упершыню пушча ўзгадваецца як суцэльны лес яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе. Тады яе засялялі плямёны яцвягаў. З часоў Вітаўта, а асабліва пры Жыгімонце Аўгусце ды Баторыі ў Пушчы ладзіліся шыкоўныя паляванні. За часамі Расійскай імперыі тут паляваў Мікалай ІІ, які выдаў загад, каб частка Пушчы захавала выгляд першабытнага лесу.

Белавежская пушча.jpg

Чорным часам для Пушчы сталі гады Першай сусветнай. Лічыцца, што немцы вывезлі адтуль столькі драўніны (4,5 млн кубоў), колькі было высечана за ўсю папярэднюю гісторыю... Жорсткая эксплуатацыя не спынілася і пры польскай уладзе, хоць паралельна на частцы тэрыторыі ўжо існаваў запаведнік.

У 1939-м Пушча ўвайшла ў склад БССР. Быў створаны дзяржаўны запаведнік «Белавежская пушча», які ўключаў у сябе не толькі лясны масіў, але і лугавую гаспадарку ды Свіслацкую лясную дачу. Пачынаючы з пасляваеннага часу і да сёння, Белавежская пушча — адзін з найбольш пазнавальных брэндаў Беларусі.

26 снежня

1940. Загінуў Баляслаў Пачопка

Рэлігійны дзеяч, асветнік, аўтар кніг. Пачопка нарадзіўся ў дваранскай сям’і, яшчэ да рэвалюцыі далучыўся да беларускага руху, быў сталым аўтарам «Нашай Нівы». Пісаў працы на маральна-этычную тэматыку, а таксама гістарычныя, напрыклад, пра Язафата Кунцэвіча.

Уладзіслаў Пачопка.jpg

У гады Першай сусветнай займаўся школьніцтвам, а ў 1918-м выдаў першую беларускую граматыку, якая была надрукаваная лацінкай. У міжваенны час далучыўся да ўніяцкага руху. З 1926 года — пробашч Бабровіцкай грэка-каталіцкай парафіі пад Косавам.

У 1920-х — 1930-х, не зважаючы на статус святара, Пачопку пераследавала польская ўлада, якая бачыла небяспеку ў ягонай прабеларускай пазіцыі. Дагэтуль невядомыя абставіны ягонай смерці. Лічыцца, што Пачопка памёр пасля таго, як быў збіты невядомымі... 

АК, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип