• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.04.2021 | Каляндар

Каляндар на 12–18 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і як “пасланне ў бутэльцы” нам сённяшнім.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

12 красавіка

У 1890 годзе нарадзіўся Янка Нёманскі

Радзіма Івана Пятровіча – Шчорсы на Наваградчыне, адтуль і псеўданім “Нёманскі”. Як публіцыст выдаваў разам з Цішкам Гартным газету “Дзянніца”. У часы рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны абраў бок нацыянал-камуністаў. Служыў у Чырвонай арміі.

photo_2021-04-11_16-43-26.jpg

Намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Сябар праўлення літаб’яднання “Полымя”. Сябар Інбелкульта. Акадэмік БелАН. У 1931–1932 – дырэктар Інстытута эканомікі ў Акадэміі навук.

Увосень 1937-га Янка быў арыштаваны і растраляны. Арыштавалі таксама яго жонку і сына – як сваякоў “здрадніка”, якія аўтаматычна лічыліся “саўдзельнікамі”… У 1928–1930 гг. Янка Нёманскі працаваў над раманам “Драпежнікі”, які так і не быў надрукаваны: лічыцца, што рукапіс быў знішчаны супрацоўнікамі спецслужбаў.

13 красавіка

У 1940 годзе пачаўся другі этап дэпартацыяў з Заходняй Беларусі

Першая хваля масавых дэпартацыяў пачалася ў лютым 1940-га. Цягам другой – красавіцкай – у Сібір і Казахстан выселілі больш за 26 тысяч чалавек. Больш за палову дэпартаваных складалі жанчыны, дзеці, людзі сталага ўзросту.

Вялікая колькасць памірала ў дарозе. Савецкія чыноўнікі гэта ведалі, тлумачылі ў дакладных:

“Вялікая смяротнасць тлумачыцца часткова тым, што спецпасяленцы не звыклыя да сібірскага клімату, большасць не мае цёплага адзення і абутку, дзякуючы чаму з’яўляюцца грыпозныя і прастудныя захворванні са смяротным вынікам…”

Трэцяя хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі прайшла ў чэрвені 1940 года, калі ў Сібір вывезлі каля 22 тысяч чалавек. Апошняя прыпала ўжо на чэрвень 1941-га, акурат перад пачаткам вайны.

14 красавіка

У 1920 годзе нарадзіўся Аляксей Карпюк

Жыццё Карпюка вартае прыгодніцкага фільма: сяброўства ў КПЗБ, падзеі 1939-га, вайна, нямецкі лагер, уцёкі, партызанка, баі ў Германіі, цяжкае раненне і аскепак ад снарада ў целе на ўсё жыццё… Пісаць Карпюк пачаў ужо пасля вайны, калі асеў у Гродне.

Данута-Бічэль, Быкаў і Карпюк.jpg

Апісваў тое, што ведаў і бачыў. Не любіў выдумляць. Раман “Данута” адлюстроўвае перадваенную беларускую Вільню, гады акупацыі. “Вершалінскі рай” – гісторыя апакаліптычнай секты на Падляшшы са сваім уласным прарокам. “Карані” – пра лёс вяскоўцаў Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў горадзе, дзе так і не сталі сваімі.

Усё жыццё Карпюк верыў у камунізм, успрымаў яго як рэлігію. Расчараванне прыйшло ўжо ў брэжнеўскія часы – тады пісьменнікам заняліся спецслужбы. Яго апошняя кніга “Развітанне з ілюзіямі” акурат нагадвае рэквіем па наіўных марах маладосці. Памёр у 1992 годзе.

15 красавіка

У 1958 годзе нарадзіўся Леанід Маракоў

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, працаваў наладчыкам на заводзе ЭВМ, падарожнічаў па Савецкім Саюзе. У часы перабудовы заняўся бізнесам. У 1990-я заняўся сваім радаводам і зборам звестак пра расстралянага дзядзьку – Валера Маракова, які быў вучнем Янкі Купалы.

Напісаўшы манаграфію пра лёс дзядзькі, даследчык заглыбіўся ў справы іншых рэпрэсаваных. Вынікам стала ўнікальнае 10-томнае (!) выданне пра лёсы рэпрэсаваных літаратараў, навукоўцаў, дзеячаў асветы і культуры. Там знайшлося месца для 20 000 біяграфіяў сасланых ці расстраляных суайчыннікаў.

Пазнейшыя дакументальныя кнігі (“Вынішчэнне”, “Ахвяры і карнікі”), а таксама мастацкія апавяданні былі прысвечаныя той жа тэме, даследаванне якой для аўтара стала жыццёвай місіяй. Леанід Уладзіміравіч памёр у Мінску ў 2016 годзе.

16 красавіка

У 1928 годзе нарадзіўся Алег Сурскі

Беларускі дызайнер, мастак, журналіст, арт-крытык. Погляды Сурскага сфармаваліся ў часы хрушчоўскай “адлігі”, у эпоху “шасцідзясятнікаў”, калі новае пакаленне творцаў у СССР было вымушанае адстойваць свае правы насуперак ідэалагічным канонам.

Алег Сурскі.jpg

Як мастак Сурскі працаваў з чаканкай, шклом, манументальнымі кампазіцыямі, якія засталіся ў спадчыну і санаторыям, і дзяржструктурам, і нават Нацбанку Беларусі. Як крытык аналізаваў мастакоў свайго часу: Мая Данцыга, Барыса Заборава, Віталя Цвірку і іншых.

Алег Сурскі публікаваўся не толькі ў айчынных, але і ў замежных выданнях. З ягоным імем звязваюць выхад беларускага мастацтвазнаўства і арт-крытыкі на міжнародны ўзровень. Памёр у Мінску ў 2012 годзе.

17 красавіка

У 1891 годзе нарадзіўся Язэп Варонка

Вучыўся ў Пецярбургу, там жа пачаў друкавацца ў расійскамоўных часопісах. У 1917-м стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Спачатку прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Расіі, затым перабраўся ў Мінск. Быў адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918-га.

У кіраўніцтве БНР займаў розныя пасады: ад старшыні да міністра ўнутраных справаў. Калі ўрады БНР пачалі дзяліцца ды калоцца, Варонка пераехаў у Коўна. Там паспеў пабыць міністрам беларускіх справаў у Літоўскай Рэспубліцы (1918–1920). Рэдагаваў некалькі часопісаў, пісаў брашуры.

Быў ці не першым беларускім палітыкам, які эміграваў у ЗША. Прагматык па натуры, ён не бачыў перспектываў у валтузні “на кантыненце”. Там займаўся дыяспарнымі справамі, выдаваў газету, часам выступаў на радыё, але ўжо не лез у палітыку. Памёр у Чыкага ў 1952 годзе.

18 красавіка

У 1814 годзе нарадзіўся Яўстах Тышкевіч

Археолаг, этнограф, калекцыянер, сябар сусветнавядомых навуковых таварыстваў і інстытутаў, “бацька” музейнай справы ў Беларусі... Нягледзячы на графскі тытул, яшчэ ў 1830-я Яўстах з братам пачалі з рыдлёўкамі ў руках капаць курганы, а знаходкі збіраць у радавой сядзібе – у Лагойску.

Яўстах Тышкевіч - 1.jpg

Навучанне ў мэтраў тагачаснай археалогіі нарадзіла навуковы падыход у працы: Тышкевіч не проста капаў курганы і гарадзішчы, але апісваў, сістэматызаваў, параўноваў. Яго марай было стварэнне музея ў сэрцы роднага краю – у Вільні. Так і сталася: музей паўстаў у 1845 годзе.

Пасля паразы Студзеньскага паўстання музей быў знішчаны царскімі ўладамі, якія бачылі ў гэтым “палітыку”. Тышкевіча пазбавілі ўсіх званняў і ганаровых тытулаў, а частку экспанатаў вывезлі ў Пецярбург. Тышкевіч з’ехаў у правінцыю, займаўся зборам вуснага фальклору, частка яго працаў так і засталася ў рукапісах. Памёр у 1873 годзе, пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип