• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.03.2021 | Каляндар

Каляндар на 29 сакавіка – 4 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і як “пасланне ў бутэльцы” для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

29 сакавіка

У 1611 годзе пачалося Маскоўскае паўстанне – горад згарэў

Масква перабывала пад акупацыяй польска-літвінскага войска. У горадзе перыядычна ўзнікалі канфлікты месцічаў з гарнізонам. Адзін з інцыдэнтаў прывёў да вялікай крыві: спрэчку купцоў на рынку жаўнеры прынялі за пачатак бунту і забілі некалькі чалавек. Горад паўстаў.

Падчас пажару у 1611 годзе згарэла дзве траціны Масквы.jpg

Мяшчане рабілі барыкады з бочак і вазоў, званы на цэрквах білі набат, з ваколіцаў падцягвалася апалчэнне. Нават баяраў, якія спрабавалі суцішыць месцічаў, масквічы збілі і пастралялі. Для палякаў і літвінаў усё гэта было шокам: ніхто не планаваў пацыфікацыі горада, тым больш спалення. Але ўжо на наступны дзень Масква пайшла дымам…

У выніку выгарала дзве траціны Масквы. Загінула 6-7 тысяч узброеных і цывільных мяшчанаў. Нават дасведчаны вайсковец гетман Станіслаў Жалкеўскі параўноўваў гэтыя падзеі з біблійным Судным днём.

30 сакавіка

У 1856 годзе Крымская вайна скончылася падпісаннем міру

Напярэдадні вайны Расія лічыла сябе наймацнейшай манархіяй у Еўропе: толькі там удалося пазбегнуць “вясны народаў”, прэвентыўна знішчыць ачагі народнай незадаволенасці. Так, цар Мікалай І пад выглядам абароны “праваслаўных святыняў” узяў пад кантроль пралівы ў Чорным моры.

«Не беспокойтесь, Ваше сиятельство, — шапками закидаем!» – сказаў расійскі генерал камандуючаму напярэдадні адной з бітваў, якая стала для Расіі катастрафічнай. Францыя і Брытанія аказаліся больш мабільнымі і тэхналагічнымі, нягледзячы на цяжкасці з перакідваннем войскаў у Крым. Расія прайграла, заплаціўшы вялікай крывёю.

У расійскай арміі ваявалі і беларусы: генерал-маёр Іван Халецкі з-пад Гомеля, генерал-лейтэнант Ануфры Квіцінскі з-пад Вільні, шарагоўцы Мінскага палка і г.д. Параза Расіі ў той вайне стала маркерам ваеннай слабасці дзяржавы і, сярод іншага, падбадзёрыла будучых паўстанцаў 1863 года. Як выявілася, дарэмна…

31 сакавіка

У 1519 годзе нарадзіўся Генрых Валуа

Жыгімонт ІІ Аўгуст не пакінуў пасля сябе нашчадкаў. Дзе ўзяць новага караля? Увесну 1573 года быў скліканы пазачарговы сойм, на якім у Рэчы Паспалітай упершыню абралі кіраўніка дзяржавы – французскага герцага Генрыха Валуа.

Уцёкі Генрыха Валуа з Рэчы Паспалітай.jpg

Караля абіралі пажыццёва. Ён быў абавязаны аказваць дзяржаве фінансавую дапамогу, выплачваць пазыкі папярэдніка, захоўваць шляхецкія вольнасці. Генрых Валуа ажаніўся з Ганнай Ягелонкай, каб замацаваць адносіны з дзяржавай. Захаваліся “Генрыхавы артыкулы” – дэмакратычны па сутнасці дакумент, які абмяжоўваў каралеўскую ўладу.

Невядома, што б з гэтага выйшла, калі б у Францыі нечакана не вызваліўся трон. Прабыўшы ў нас каралём чатыры месяцы, Генрых Валуа збег на радзіму. Тым не менш традыцыя выбіраць караля засталася. Многія наступныя гаспадары РП таксама былі замежнікамі: з Румыніі, Швецыі або Саксоніі.

1 красавіка

У 1901 годзе нарадзіўся Сяргей Пясэцкі

Паходзіў з Ляхавічаў: бацька быў нашчадкам збяднелых шляхцічаў, маці – сялянкай. Падчас Грамадзянскай вайны Пясэцкі пайшоў у Літоўска-беларускую дывізію ў складзе польскага войска, удзельнічаў у антысавецкай партызанцы “Зялёнага дуба”.

У 1920-я асеў у Ракаве блізу савецка-польскай мяжы: займаўся кантрабандай, крыміналам, супрацоўнічаў з польскай выведкай, перадаючы звесткі з БССР. У 1927-м за ўзброены напад быў асуджаны польскім судом на 15 гадоў турмы. Толькі там Пясэцкі авалодаў літаратурнай мовай і пачаў пісаць.

Першы ягоны раман “Пяты этап” быў канфіскаваны цэнзурай. Другі – “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” – надрукавалі, аўтар здабыў сусветную вядомасць. Дзякуючы славе Пясэцкага вызвалілі раней. Акупацыю пісьменнік перажыў у Вільні, дзе належаў да антынямецкага падполля. Па вайне з’ехаў у Італію, пасля – у Вялікабрытанію. Там і памёр ад раку ў 1964-м.

2 красавіка

У 1832 годзе нарадзіўся Павел Баброўскі

Бацька быў прафесарам Віленскага ўніверсітэта. Павел скончыў Полацкі кадэцкі корпус і яшчэ некалькі элітарных навучальных установаў для будучых афіцэраў. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Пасля – на штабной працы. Кіраваў юнкерскімі вучэльнямі, урэшце – Ваенна-юрыдычнай акадэміяй, дзе правёў рэформы.

Павел Баброўскі.jpg

Дасягнуўшы кар’ерных вышыняў, будучы чальцом юрыдычнай камісіі Сентау, Баброўскі не пакідаў цікавасці да навукі. Быў сябрам Рускага геаграфічнага таварыства. Напісаў больш сотні працаў па розных сферах: ад статыстыкі і педагогікі да гісторыі і этнаграфіі. У фальклорна-этнаграфічным плане яго цікавілі Гарадзеншчына і Падляшша.

Пішуць, што Баброўскі добра валодаў беларускай мовай, а таксама цікавіўся праблемай уніяцкай царквы на нашых землях: яго сям’я перайшла ў праваслаўе толькі ў 1839 годзе. Архіў Баброўскага захоўваецца ў Пецярбургу.

3 красавіка

У 1907 годзе нарадзіўся Язэп Урбановіч

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе арганізаваў камсамольскую групу. Браў удзел у дзейнасці КПЗБ. У верасні 1939-га разам з сябрамі прабіваўся ў Варшаву, якую абстрэльвалі і бамбілі немцы, каб выратаваць стрыечнага брата – опернага мэтра Міхася Забэйду-Суміцкага.

З пачаткам нямецкай акупацыі Беларусі Урбановіч ствараў антыфашысцкі рух на Берасцейшчыне. Туды ж прыцягнуў сваіх колішніх аднакласнікаў з Віленскай гімназіі. У 1942-м удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў Косаве. У далейшым – камандзір партызанскай брыгады.

Язэп Урбановіч загінуў 10 ліпеня 1944 года – перад самым прыходам Чырвонай арміі. Абставіны смерці дагэтуль цьмяныя. Паводле дакументаў – “пры службовых абавязках”, без падрабязнасцяў. Паводле іншых звестак – спрабаваў спыніць марадзёраў, але тыя яго застрэлілі.

4 красавіка

У 1557 годзе нарадзіўся Леў Сапега

Будучы канцлер пачынаў як пісар гарадской канцылярыі ў Оршы – на ўскрайку Вялікага Княства. Усё змяніла асабістае знаёмства са Стэфанам Баторыем – той хутка зрабіў яго пісарам ВКЛ. З 1581-га Сапега быў яшчэ і каралеўскім пісарам, пасля маршалкам Сойму, а ўрэшце – канцлерам Вялікага Княства Літоўскага (з 1589 па 1623).

Леў Сапега.jpg

Разам з Астафіем Валовічам рыхтаваў Статут ВКЛ 1588 года – галоўны твор свайго жыцця. Таксама ўдзельнічаў у ваенных і дыпламатычных справах на фінальным этапе Лівонскай вайны. За свой кошт сфармаваў гусарскі полк, які паспяхова дзейнічаў у бітве пры Вялікіх Луках і аблозе Пскова.

Спецыялізаваўся на ўсходняй палітыцы ВКЛ, дзейнічаў хітра і авантурна. Ачольваў пасольства ў часе ўкладання мірных дамоваў з Масковіяй у 1600-м. У часы Смуты арганізоўваў інтэрвенцыі на ўсход, падтрымку Ілжэдзмітрыя І і Ілжэдзмітрыя ІІ. Фантастычны сын Марыны Мнішак (“Лжеивашка”) Ян Фаўстын Луба рыхтаваўся да ролі акурат у Слонімскім маёнтку Сапегі.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип