Калонка Міхала Анемпадыстава – “Простыя рэчы”

Шточацвер на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” Міхал Анемпадыстаў разважае пра штодзённыя і адначасова элітарныя праявы культуры. Звычайныя на першы погляд з’явы пры дэталёвым разглядзе стаюцца носьбітамі базісных каштоўнасцяў, міні-кластарамі, на якіх трымаецца свет. Вельмі часта мы апантана жывем вялікімі ідэямі, забываючы пра тое, што  культура паляпшае нашае жыццё не рэстраспектывай і не колькасцю артыкулаў у Вікіпедыі, а абсалютна простымі рэчамі. Менавіта так і называецца наш праект. “Простыя рэчы”.

Міхал Анемпадыстаў:  Культура

Існуе распаўсюджанае стаўленне да культуры як да нечага элітарнага, амаль эфемернага, малапрыдатнага ў паўсядзённым жыцці. Мы блытаем паняткі мастацтва і культуры, атаясамліваючы іх. Mіж тым, мастацтва — толькі частка культуры. Такая трактоўка, убітая ў галовы савецкай ідэалогіяй, звужае ролю і функцыі культуры, выкідае яе з паўсядзённага жыцця, а якасць жыцця тым самым моцна зніжаецца.

Наяўнасць добрай літаратуры ці, скажам, выдатнай балетнай школы яшчэ не азначае, што ў краіне ўсё ў парадку з культурай і што ў такой краіне камфортна жыць. Чытанне добрай кнігі прыносіць нам асалоду, вымушае суперажываць і задумвацца, проста бавіць час, але немажліва жыць адным чытаннем: штодня мы жывем і працуем у пэўнай прасторы, бачым краявіды, спажываем ежу і напоі, бярэм у рукі рэчы і карыстаемся імі.

Можна ўспрымаць гэта як дадзенае, як нешта, не вартае асаблівай ўвагі, і тады жыццё ператвараецца ў механічнае існаванне, а свае вартасці і традыцыі замяняюцца чужымі, не заўсёды лепшымі. І наадварот: можна ставіцца да эстэтыкі штодзённага ўважліва, творча, з любоўю і шанаваннем, і тады само жыццё зробіцца цікавейшым, больш якасным, лепшым; мы пачынаем лепей саміх сябе ведаць і разумець, а ў выніку паважаць і ганарыцца.

чытаць тэкст цалкам >>

 

Культура

Газета

Кава

Кнайпа

Кветкі

Сала