Стартаваў дабрачынны калядны аўкцыён @by_culture, дзе можна набыць новую карціну з коцікамі

Мастачка Вольга Якубоўская намалявала яе ў прадчуванні Калядаў і прысвяціла ўсім беларусам. 


photo_2021-11-30_14-08-27.jpg


“З надыходзячымі святамі, сябры мае цудоўныя! Жадаю, каб Святы Мікалай прынёс з сабой галоўны для ўсіх беларусаў падарунак — Свабоду!  Няхай Калядная Зорка ззяе над кожным з нас, няхай выконваюцца жаданні, няхай мір, спакой і дабрабыт прыйдуць у кожны дом, няхай Анёл ахоўвае Беларусь!”, — кажа Вольга Якубоўская з нагоды ўдзелу ў аўкцыёне. 

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу карціны, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. 

Карціна «На Каляды…». Папера, акрыл (памер 30 х 30 см).

Зрабіць стаўку можна па спасылцы.