• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
14.01.2022 | Музыка

Калядны music box: развітанне са святам

Прыйдзем, нарэшце, да фінішу ў гэтым калядна-навагоднім марафоне: сабралі для вас яшчэ адну падборку ад беларускіх музыкаў, якую вы маглі прапусціць у святочным калаўроце, піша @by_culture.


Кранальную, крыху дэпрэсіўную, крыху адзвязную, традыцыйна фаталісцкую. Але з нязменнай надзеяй на тое, што хутка святло пераможа цемру.

Глядзім кліпы і слухаем трэкі з культуролагам Максімам Жбанковым.

Naka — IZNUTRI


Музычная варыяцыя на тэму «вялізарнага болю, з якім жывуць беларусы».

Жорсткая электроніка, дэфармаваны вакал, вострыя словы. Гэта чапляла б і без драматычнага відэа з удзелам умоўных «красаўцаў». А з ім працуе яшчэ мацней. Здаецца, часам нават празмерна. Арт у чарговы раз глядзіцца ў люстэрка нашай штодзённасці. І не надта ведае, што з ёй такой рабіць.

J:Морс — «Бывай»


«Вы — мае асяроддзе, вы маё паветра. І цяпер амаль няма чым дыхаць», — прэзентуючы кліп, лідар гурта Уладзімір Пугач звярнуўся да сяброў, якія «спакавалі валізы, пасадзілі дзяцей на задняе сядзенне і прапалі з майго жыцця». Звычайныя морсаўскія сентыментальныя распевы гэтым разам атрымалі дадатковае сэнсавае вымярэнне: расповед пра расколатую няскончаным крызісам нацыю.

МутнаеВока — «Соль на свята»


Шматзначны гатычна-вампірскі зонг, сеанс драматычнай меладэкламацыі з гіпнатычным драйвам і крывой ўсмешкай. Хапацца за нож? Бегчы абы куды? Зрабіць выгляд, што нічога не адбылося? Як ні лічы — усё марна. Як у чорным сне. Як у нашай штодзённасці.

TOR BAND — «Беларус беларусу беларус»

Наш айчынны ZZ Top з чарговай дозай шчырага беларускага трэшачка. У ірландскіх пабах пад такое гасілі півас, біліся куфлямі ды танчылі ў цяжкіх ботах. А у нас агучваюць дэпрэсіўную прастору бадзёрымі патрыятычнымі крычалкамі. З лірыкай, наўпрост пазычанай з аўтарскіх калонак (нібыта) ацалелай апазіцыйнай прэсы.

Stary Olsa – «Balada pra Cmoka»

«Спрадвечная тэма барацьбы цемры і святла, супрацьстаяння старога і новага, пра адвагу, сілу, мужнасць і веру» – піша гурт, прэзентуючы свой новы сінгл. Батлеечны фармат ідэальна пасуе сучаснай сітуацыі: у адсутнасці моцных рухаў застаецца забаўляцца адвечнымі сюжэтамі.

Нагуаль – «Рождество»


Ёлкі ўжо даўно ў горадзе і ладзяць свой спрадвечны этна-панк-рэйв! Лёня Паўлёнак са сваёй каляровай хеўрай зноў спявае на мове невядомых тубыльцаў – і не патрабуе перакладу. Бо адвязнае стрыт-паці – хай сабе й умоўнае – выдатна пазбаўляе рэшткаў песімізму і аскепкаў розуму. Танчы! Шызуй! І ані слоўка пра балаклавы.

@by_culture

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам

Каб даведацца, што за людзі былі пісьменнікі, якія ўваходзілі ў літаратуру ў 1920-я і пазнейшыя гады, з кім хаўрусавалі,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка

Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом

Новы музычны альбом Светы Бень нарадзіўся ў супрацоўніцтве з Галяй Чыкіс. Пакуль плытка яшчэ не мае назвы, але пачуць...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Праўладныя СМІ пішуць, што жанчына была «ўдзельніцай масавых беспарадкаў, падтрымлівала...

Апошнія навіны

    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»
    Краіна Асоба
    «Колькі грошай пайшло, не лічыў і не хачу». Былы мэр Талачына адзін аднаўляе 200-гадовую капліцу
    Грамадства
    Рабіся інакшым — альбо загінеш
    Грамадства Літаратура
    Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ
    Грамадства Гісторыя
    У Гродне могуць знесці канструктывісцкі дом 1930-х. Яго пачалі аднаўляць, а цяпер прадаюць
    Грамадства
    Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая
    Грамадства
    Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM