Каляндар. 1 кастрычніка

30.09.2009 Каляндар

1653: Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтаю авалодаць усходнімі землямі Рэчы Паспалітай.

1817: У Віленскім універсітэце заснаванае таемнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў.

mih_stanjuta

1881: Нарадзіўся Міхаіл Станюта, беларускі мастак.

drazdovic

1888: Нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (пам. 15.8.1954).

1937: Нарадзіўся Іван Вашкевіч, беларускі актор, тэатральны дзеяч.

1987: Памёр Аляксандр Воінаў. Спраектаваў Палац піянераў і школьнікаў, гатэль “Свіслач“, будынак былога ЦК КПБ, стары аэрапорт і праспект Скарыны, які забудоўваўся ўжо пасля вайны ў стылі так званага сталінскага ампіру.

1992: Памёр Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец (нар. 10.9.1923).