Каляндар. 10 ліпеня

09.07.2009 Каляндар

1067: На рацэ Рша Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.

1781: Нарадзіўся Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.

1857: Нарадзіўся Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянер-народнік.

1937: Нарадзіўся Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-геолаг, акадэмік Беларускай горнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогіяў (пам. 1999).

1942: Нарадзіўся Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генерал-палкоўнік авіяцыі.

1994: Аляксандр Лукашэнка абраны прэзідэнтам Беларусі.