Каляндар. 14 снежня

13.12.2009 Каляндар

У Беларусі ўшаноўваецца прарок Навум, імя якога ў народзе звязвалі з навукай.

stefan_batory

1586: У Беларусі ўпершыню ва Усходняй Эўропе было зроблена патолагаанатамічнае ўскрыццё цела нябожчыка Стэфана Баторыя.

1794: Сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня замест сталічнага атрымала статус губернскага цэнтру Расейскай імпэрыі.

1862: У Мінску было відаць ніколі дагэтуль не бачанае паўночнае ззянне.

1906: У Мінску заснавана кніжнае таварыства “Мінчук”.

1905: Нарадзіўся Мікалай Дарожкін, беларускі міколаг і фітапатолаг, акадэмік АН БССР.