Каляндар. 15 кастрычніка

14.10.2009 Каляндар

kasciuska

1817: У Швейцарыі памёр Тадэвуш Касцюшка.

1824: Памёр паплечнік Тадэвуша Касьюшкі Рамуальд Гедройц, адзін з самых вядомых камандзіраў касцюшкаўскага паўстання.

ahinski1

1833: Памёр Міхал Клеафас Агінскі, беларускі кампазітар і дзяржаўны дзеяч.

1916: У мястэчку Свіслач была адноўленая настаўніцкая сэмінарыя, што існавала тут ад 1876-га году, але гэтым разам выкладанне ў ёй пачалося па-беларуску.

1931: Нарадзіўся Генрых Шумскі, беларускі скульптар

1950: У Саўт-Рыверы (ЗША) Мікалаем Лапіцкім і Святаславам Коўшам было заснавана Аб’яднанне Праваслаўных Беларусаў.

1989: Памерла Вера Пола, беларуская актрыса (нар. 7.2.1901)