Каляндар. 17 чэрвеня

16.06.2009 Каляндар

1793: Пачаўся Гарадзенскі сойм. Ён быў надзвычайным і стаў апошнім соймам Рэчы Паспалітай. А склікалі гэты тагачасны беларускі парламент, каб ён зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй.

1862: Нарадзіўся Яўстах Арлоўскі, беларускі гісторык і краязнаўца. Арлоўскі пісаў галоўным чынам пра гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

arkadz_smolich
1938: Памёр Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 29.9.1891).