Каляндар. 2 сакавіка

01.03.2009 Каляндар

Гэты дзень у гісторыі.

1562: Нарадзіўся Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, беларускі вайскаводзец.

Крыштаф Мікалай Мікалаевіч Монвід (Манвід)—Дарагастайскі (2 сакавіка 1562 — 3 жніўня 1615, Вроцлаў), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцыны. Стольнік літоўскі (1588-1590), крайчы літоўскі (1590-1592), падчашы літоўскі (1592-1597), вялікі маршалак літоўскі (1597-1615); стараста ваўкавыскі, шарашоўскі, велёньскі, мсцібаўскі, навамлынскі, дынемундскі, арандатар ялоўскі і курылоўскі.

1608: Памёр Канстанцін Астроскі, гетман войска ВКЛ.

Канстанцін Іванавіч АСТРОЖСКІ (1460 — 11 верасня 1530, Тураў), староста брацлаўскі, звянігародскі і вінніцкі (з 1497), вялікі гетман літоўскі (1497—1500, 1507—1530), маршалак валынскі і староста луцкі (з 1499), кашталян віленскі (1513-1522), кашталян троцкі (1522-1530).

Паводле адной з гіпотэз, род Астрожскіх паходзіў ад турава-пінскіх князёў. З кан. 14 ст. галоўнай рэзідэнцыяй Астрожскіх быў горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу К. І. Астрожскі пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1492—1494). У 37-гадовым прызначаны вялікім гетманам літоўскім. У 1528, паволе Попісу, выстаўляў са сваіх земляў 426 вершнікаў, т.б. маў каля 41 тыс. падданых. У змаганнях з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, згодна з надпісам на надмагіллі, атрымаў 63 перамогі. Асабліва вядомая яго перамога над маскоўскім войскам у бітве пад Оршай на рэчцы Крапіўне (8.9.1514). Абаронца праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з Таццянай з Гальшанскіх за якой яму адышлі вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копыссю і Баранню і інш.) і Аляксандрай з Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына Іллю, ад другога — Канстанціна-Васіля. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Меў ва ўладанні 91 город і мятэчка, у т.л. Астрог,Д арагабуж, Гарадзец, Здалбунаў, Красілаў, Палонае, Роўна, Свіцязь, Тураў, Чуднаў і інш., а таксама падараваныя ад вял.князя двары ў Вільні, Менску і Луцку. Падданныя К.І. Астрожскага з 1518 мелі прывілей на бязмытны гандаль на луцкіх таргах і кірмашах.
З 1491 па 1530 год у Астрозе была пабудаваная каменная пяціглавая Багаяўленская царква, Траецкі манастыр. Толькі ў 1507 годзе падарыў Дзерманскаму Траецкаму манастыру рукапіснае Евангелле, пабудаваў у Смалявічах і ўклаў ёй фундуш, ахвяраваў грошы на будаўніцтва Жыдзічынскага манастыра.

1879: Нарадзіўся Міхал Кроль, беларускі нэўрапатоляг.

1918: Нарадзіўся Алесь Бачыла, беларускі паэт.

Бачыла Алесь, нарадзіўся 02.03.1918 г. у вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1934 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Меншчыне. Завочна скончыў Менскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» – загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946-1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-1957). У 1951-1952 гг. – уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. – адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972-1978 гг. – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1946 г.

Памёр 03.01.1983 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кніжкі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (выбранае, 1968), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніжка вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986-1987 гг. – Збор твораў у З тамах.
Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М.Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (пошук, роздум, палеміка, успаміны).
Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўлена ў 1958), «Вернасць (надрукавана ў 1959), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960, надрукавана ў 1962), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М.Гогаля (з М.Паслядовічам, 1954), «Брэсцкую крэпасць» С.Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы расейскіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

1994: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня.