Каляндар. 20 лістапада

19.11.2009 Каляндар

kaninski

1717: Нарадзіўся Георгі Каніскі. Быў япіскапам у Магілёве, адкрыў там духоўную семінарыю, пісаў кніжкі і арыентаваўся на Расею, дзе праваслаўе было дзяржаўнай рэлігіяй.

1899: Нарадзіўся Міхась Клімковіч. Ён напісаў словы гімну БССР, ў другой палове трыццатых узначальваў Саюз Пісьменнікаў БССР — акурат тады, калі была расстраляная ці высланая ў ГУЛАГ большасць беларускіх літаратараў.

zarecki

1901: Нарадзіўся празаік Міхась Зарэцкі. Ён паспеў напісаць тры раманы, якія цяпер вывучаюць на факультэтах філалогіі. 29 кастрычніка 1937 году быў расстраляны ў Мінску.

1930: Спрабуе скончыць жыццё самагубствам Янка Купала. Да гэтага прывялі напады на яго ў друку і допыты ў ГПУ.

janishchyc

1948: Нарадзілася Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтка (пам. 25.11.1988)