1924: У Празе на першым з’ездзе беларускіх студэнтаў было створана «Аб”яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў» (АБСА).
1991: Падзеі, звязаныя з развалам Савецкага Саюза: болей за 100.000 чалавек выйшлі да будынка парламента СССР, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.
1919: Памёр Іван Луцкевіч, беларускі археолаг, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 9.6.1881)
1937: У Саратаве быў арыштаваны неадменны сакратар Беларускай Акадэміі Навук Вацлаў Ластоўскі. Сёмы год гэты пачынальнік нацыянальнага адраджэння і навуковец адбываў ссылку ў расейскай глыбінцы. Гэтым разам празь некалькі месяцаў утрыманьня ў саратаўскай турме яго расстралялі.
1938: Расстраляны Уладзімер Пракулевіч (нар. 1887), беларускі нацыянальны дзеяч. Ураджэнец в.Красналукі Барысаўскага павету.
1991: Памёр Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, сябра Беларускага навуковага таварыства, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 3.8.1899)