Каляндар. 21 кастрычніка

20.10.2009 Каляндар

1841: Нарадзіўся Сыльвэстар Батрамайтыс, беларускі й літоўскі біліёграф.

1871: Нарадзіўся Дзімітры Леанардаў, беларускі гісторык і пэдагог

jozef_kowalewski_1878

1878: Памер Восіп Кавалеўскі, беларускі філолаг, манголазнаўца

1878: У Палтаве, на Украіне, нарадзіўся Уладзімір Пічэта, выбітны гісторык, славуты славяназанаўца. У Мінску ён стаў адным са стваральнікаў Беларускага ўніверсітэта й ягоным першым рэктарам.

1881: Нарадзіўся Станіслаў Шырокі, актыўны удзельнік беларускага хрысціянскага руху (пам. 1956)

1917: У Вільні пачалося выданне газеты “Беларуская крынiца”, орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.

1917: У Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.

1919: У Мінску пачала выходзіць газета “Беларусь”. Яна працягвала традыцыі “Нашае Нівы”, імкнулася згуртаваць беларускія партыі й рухі вакол ідэі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

1921: Нарадзіўся Іван Муравейка, беларускі паэт і журналіст.

1968: Была зацверджана ганаровае прафесійнае званне “заслужаны шафёр БССР”, а пасьля здабыцця краінай незалежнасці, ад 1991 году гэтае званне завецца “Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь”.