Каляндар. 21 лістапада

20.11.2009 Каляндар

1368: Тросненская бітва паміж войскам ВКЛ і атрадам Вялікага княства Маскоўскага.

jan_sniadecki_2

1830: Памёр Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, рэктар Віленскага універсітэта (1806-1825) (нар. 29.8.1756)

1900: Нарадзіўся Міхал Дзянісаў беларускі спявак, народны артыст Беларусі.

1908: Нарадзіўся Міхал Мацапура, беларускі вучоны ў галіне мэханізацыі сельскае гаспадаркі, акадэмік Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі.

1910: У Мінску асвечаны касцёла св. Сымона і Алены.

1920: Пачалося Слуцкае паўстанне. Рада Случчыны выдала дэкларацыю з заклікам да сялянства на барацьбу за незалежную Беларусь у этнаграфічных межах.

juhnavec

1921: Нарадзіўся Янка Юхнавец, беларускі паэт (пам. 6.1.2004)

1925: Нарадзіўся беларускі мастак – графік Сямён Герус. Ён аўтар гэтакіх твораў, як “Зіма ў Мінску“, “Мы – беларусы“, “Янка Купала ў Вязынцы“ і іншых.