1826: Нарадзіўся Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
1899: Нарадзіўся Міхал Ганчарык, навуковец, сябра Акадэміі Навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Міхал Ганчарык — аўтар больш як 150 навуковых работаў.
1902: Нарадзіўся Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
1905: Нарадзіўся Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
1913: Нарадзіўся Вісарыён Гарбук, пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі. Аўтар зборнікаў “Такіх кветак не бывае“, “Са мной здарылася неверагоднае“ і іншых. Памёр у 1986 годзе.
1916: Нарадзіўся Гэоргі Бенядзіктаў, заслужаны архіктэктар Беларусі. Сярод асноўных ягоных твораў Белдзяржфілармонія і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Айчыннай вайны.
1996: У Беларусі праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.
