1714: Нарадзіўся Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык (пам. 18.3.1758).

1795: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
1890: У Вільні нарадзіўся Алесь Ляжневіч, выдатны беларускі тэатральны дзеяч, актор і драматург.
1908: Нарадзіўся Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец (пам. 1985). багата працаваў у галіне выяўленчае сатыры. Стварыў таксама сэрыі акварэляў, прысвечаных Менску і колькі алейных жывапісных палотнаў.
1911: Нарадзіўся Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст (пам. 5.7.2005). Ён таксама аўтар шматлікіх краявідаў, ілюстрацыяў да кніг, экслібрысаў, публіцыстычных успамінаў.
1925: Нарадзіўся Анатоль Дзем’янаў, беларускі скульптар (пам. 1972). Працаваў пераважна ў жанры станкавой скульптуры.
1936: Нарадзіўся Іван Крэнь, беларускі гісторык.
1955: Нарадзіўся Аляксандр Казулін, беларускі навуковец, палітык, грамадскі дзеяч.
1988: Памерла Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтка.

