Каляндар. 27 лістапада

26.11.2009 Каляндар

Праваслаўная царква ўшаноўвае памяць апостала Піліпа, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. Ён быў распяты на крыжы дагары нагамі, падчас пераследу хрысціянаў. Ад 28 лістападу для вернікаў пачынаецца Калядны пост, які па імені апостала Піліпа заваецца “Піліпаўскім“.

1867: У Пінску нарадзіўся Іван Жалтоўскі, дойлід, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі.

1900: У Гомелі нарадзіўся Рыгор Пукст, кампазытар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Аўтар опэраў “Машэка“, “Марынка“, “Свіцязянка“, 6 сімфоніяў, хораў, рамансаў. Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.

1903: Нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік. Ён аўтар раманаў “Сустрэнемся на барыкадах“, “Лесавічанка”, “Серадзібор“, вершаваных і празаічных зборнікаў.

1906: У Баку нарадзіўся Юры Арынянскі, актор і рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

1920: Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.

1921: Нарадзіўся Уладзімір Тарасевіч, апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў на Захадзе (пам. 2.12.1986).

1938: У вёсцы Старое Сяло на Гомельшчыне нарадзілася Зоя Літвінава, мастачка, заслужаная дзеячка мастацтва Беларусі. Сярод яе твораў пано – “Старая й новая Вільня“, ў менскім кінатэатры “Вільня”, палотны“Мая Радзіма“, “Мадонна“, а таксама роспіс капліцы Сьвятой Марыі ў аўстрыйскім горадзе Хапфагартансе.

ph4732

1938: Памёр Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч

(нар. 2.4.1885)

1947: У Бабруйску нарадзіўся беларускі мастак Эдуард Белагураў.

1996: Спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (у выніку праведзенага рэферэндума)