Каляндар. 28 ліпеня

27.07.2009 Каляндар

1655: Адбылася бітва пад Ашмянамі падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667), расійскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.

juzef_ignacy_kraszewski

1812: Нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Нарадзіўся ў Варшаве, пісаў па-польску і праз тое стаў адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Паходзіць ён з Пружаншчыны, гімназію сканчаў у Свіслачы, універсітэт – у Вільні. Тут жа і ў турме пабываў за ўдзел у антырасійскім паўстанні 1831 году. Пасля таксама ў Вільні цэлых дзесяць гадоў рэдагаваў часопіс “Атэнэўм“, а тады ўжо перабраўся ў Варшаву. Крашэўскі напісаў мноства мастацкіх твораў пра гісторыю нашага краю. Ягоную першую паэтычную трылогію “Анафеляс“ рэцэнзаваў Ян Чачот.

1890: Нарадзіўся Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (пам. 15.2.1958).

luchyna1

1897: Памёр Янка Лучына, беларускі паэт (нар. 18.7.1851).

1920: Памёр Алесь Гарун, беларускі паэт (нар. 11.3.1887).