Каляндар. 28 снежня

27.12.2009 Каляндар

1908: У Вільні было заснаванае беларускае выдавецкае таварыства “Наша хата“. Таварыства выдавала пераважна падручнікі і дзіцячую літаратуру, і праіснавала да 1911 году.

1920: Скончыліся баявыя дзеянні Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання, якое доўжылася адзін месяц.

aniska

1971: Памёр Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст (нар. 7.1.1888).

1984: Памёр беларускі літаратар і мовазнавец Мікола Лобан. Лобан напісаў тоўстыя кнігі “На парозе будучыні“, “Гарадок Устронь“ і “Шэметы“, у якіх распавядаў пра лёс некалькіх пакаленьняў беларускіх сем`яў.