Каляндар. 8 лістапада

07.11.2009 Каляндар

teador_narbut

1784: Нарадзіўся Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер (пам. 14(26).11.1864).

lastouski

1883: Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, публіцыст і палітычны дзеяч.

1858: Нарадзіўся Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат, грамадскі дзеяч.

1902: Нарадзіўся кампазітар Нестар Сакалоўскі. Ягоная музыка стала некалі гімнам БССР, а цяпер з’яўляецца гімнам Рэспублікі Беларусь.

1908: Нарадзіўся Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938).

1956: Адкрыты музей абароны Брэсцкай крэпасці.

1986: Памёр Вячаслаў Молатаў. Мабыць, ягонае імя сёння б ціха забылася, як і імёны многіх савецкіх кіраўнікоў, калі б не той перадваенны пакт Рыбентопа–Молатава.